2010-06-01 14:30:24

Інтэрнэт-карыстальнікі напісалі адкрыты ліст Лукашэнку


Група беларускіх інтэрнэт-карыстальнікаў вырашыла расказаць кіраўніку краіны пра «слабыя месцы» падпісанага ім 1 лютага ўказу № 60 «Аб мерах па ўдасканаленьні выкарыстаньня нацыянальнага сэгмэнта сеткі Інтэрнэт».
«Адкрыты ліст прэзыдэнту Рэспублікі Беларусь” зьмешчаны на адмыслова створаным сайце ukaz60.net.
Ініцыятары звароту называюць указ непісьменным. Паводле іх, гэта можа выклікаць адплыў капіталу зь Беларусі, паколькі бізнэс будзе імкнуцца перанесьці актывы за мяжу. Новаўвядзеньні могуць паўплываць на павелічэньне беспрацоўя, бо, згодна з указам, могуць зачыняцца прафэсійныя й аматарскія хостынгі.
“Інтэрнэт пазбаўляецца галоўнай перавагі – мабільнасьці, даступнасьці, хуткасьці, паколькі для банальнай рэгістрацыі адрасу электроннай пошты спатрэбіцца доўгі тэрмін рэгістрацыі, замест звычайных дзьвюх хвілін” – гаворыцца ў звароце.
Ініцыятары ліста да Аляксандра Лукашэнкі заклікаюць падпісвацца пад зваротам на згаданым вышэй сайце.








All the contents on this site are copyrighted ©.