2010-06-01 14:29:50

У рэйтынгу свабоды слова Беларусь на 189‑м месцы


У сёлетнім дакладзе аб стане свабоды слова ў свеце амерыканскай праваабарончай арганізацыі «Freedom House» Беларусь знаходзіцца на 189-м месцы разам з Узбекістанам. Усяго ў гэтым рэйтынгу 196 краінаў.
Паводле «Freedom House«, у 2009 годзе прыблізна ў траціне краінаў свету ёсць свабода прэсы, у траціне гэтая свабода часткова абмежаваная, а ў траціне свабоды прэсы проста няма.
Беларусь традыцыйна ў рэйтынгах свабоды слова « Freedom House « трапляе ў хвост спісу, як краіна з несвабоднай прэсай. Расія — на 176‑м месцы Паводле «Freedom House», летась найбольш свабодна журналісты пачуваліся ў Фінляндыі, Ісландыі, Нарвегіі і Швецыі.








All the contents on this site are copyrighted ©.