2010-06-01 14:29:15

Бэнэдыкт 16 нагадвае місійную прыроду Касцёла



Як у кожны год, у канцы месяца мая, Папа прыбыў увечары у панядзелак да Гроты Люрдскй Божай Маці ў Ватыкане і прамовіў да вернікаў, якія там сабраліся.
Святы Айцец нагадаў ім, што па самой сваёй прыродзе Касцёл ёсць місійны і яго задача заключаецца ў прапаведванні Евангелля “заўсёды і ўсюды, перадаванне веры кожнаму мужчыне і жанчыне”. “Езус з”яўляецца адзіным і сапраўдным скарбам, які мы можам даць чалавецтву”. Папа падкрэсліў, што “людзі нашага часу адчуваюць глыбокую тугу за Ім, хоць часам ігнаруюць ці адкідаюць Яго”. “ Езуса вельмі патрабуе грамадства, ў якім мы жывём, Еўропа і ўвесь свет”,- сказаў Бэнэдыкт 16 да вернікаў, якія сабраліся ў Ватыканскіх садах перад Гротаю Люрдскай Божай Маці.








All the contents on this site are copyrighted ©.