Камерны духоўны тэатр для дзяцей створаны ў Мінску
У Мінску створаны камерны духоўны тэатр для дзяцей Цэнтра праваслаўнай культуры
«Спадарожнік хрысціяніна». Рэпертуар тэатра базуецца на праграмах факультатыўных заняткаў
па культуры і рэлігіі для агульнаадукацыйных і дашкольных установаў. Аб гэтым паведаміла
агенцтва БЕЛТА. У спектаклях тэатра абмяркоўваюцца важныя сацыяльныя і маральныя
праблемы, што дапамагае станаўленню асобы. З’яўленне Камернага духоўнага тэатра стала
часткай рэспубліканскай духоўна-асветніцкай праграмы «Сям’я — яднанне — Айчына». У
калектыў тэатра ўваходзяць валанцёры з іншых тэатраў. У планах стваральнікаў прадугледжаны
музыкальныя і драматычныя спектаклі, азнаямленне дзяцей і падлеткаў з асновамі праваслаўнай
культуры, праграмы на вострасацыяльныя тэмы, літаратурныя гасцёўні з удзелам журналістаў,
дзеячаў культуры, педагогаў, псіхолагаў. Плануецца таксама стварэнне тэатра-студыі
«Радасць мая» і аддзела дзіцячага харавога мастацтва «Голас Анёла».