2010-05-29 11:45:18

Amnesty International пра Беларусь


У чарговай справаздачы аб парушэньнях правоў чалавека ў сьвеце Міжнароднай праваабарончай арганізацыі Amnesty International Беларусі прысьвечаны асобны разьдзел. Amnesty International прааналізавала становішча ў 159-ці краінах.
Паводле высноваў гэтай уплывовай праваабончай арганізацыі, грамадзянскія правы й свабоды скарачаліся ў некаторых краінах Эўропы і Цэнтральнай Азіі, былі заўважаныя значныя абмежаваньні свабоды выказваньняў у Расеі, Турцыі, Азэрбайджане, Узбэкістане й Беларусі.
У прыватнасьці адзначаецца, што ў Беларусі “ўлады працягвалі выносіць сьмяротныя прысуды. Забараняліся грамадзкія й культурныя мерапрыемствы, удзельнікі мірных дэманстрацый затрымліваліся, падвяргаліся жорсткаму абыходжаньню ў міліцэйскіх пастарунках. Правы на свабоду асацыяцый і сходаў былі абмежаваныя. Неадэкватныя спосабы прымяняліся ў барацьбе з гвалтам супраць жанчын. Працягваецца кантроль над сродкамі масавай інфармацыі.
Пра сытуацыю з правамі чалавека красамоўна сьведчыць і той факт, што беларускай праваабарончай арганізацыі “Наша Вясна” (якая раней называлася “Вясна”) улады трэці раз запар адмовілі ў рэгістрацыі. Гэты факт таксама знайшоў сваё адлюстраваньне ў справаздачы Amnesty International. Такім чынам, сытуацыя з правамі чалавека ў Беларусі не палепшылася, -
Amnesty International зьвяртае асаблівую ўвагу, што беларускія ўлады працягваюць парушаць права на свабоду сходаў, а для разгону пікетаў прымянялася празьмерная сіла.








All the contents on this site are copyrighted ©.