2010-05-28 13:42:10

Лондан. Англійскіх клірыкаў папрасілі падрыхтавацца да зліцця дыяцэзій і скарачэння штатаў, якія могуць рушыць услед за пагаршэннем эканамічнай сітуацыі ў краіне і Касцёле.


У адпаведнасці з фінансавым дакладам, чвэрць з 44 дыяцэзій каталіцкай Царквы Англіі сутыкнуліся з дэфіцытам бюджэту і вымушаныя выкарыстоўваць сродкі, зарэзерваваныя для выплаты пенсій і стыпендый, пра што піша ў сераду брытанская газета "Таймс". У якасці мер барацьбы з крызісам аўтары дакладу прапанавалі скараціць колькасць святаслужыцеляў , што, аднак, можа неспрыяльна адбіцца на душпастырстве і здзяйсненні набажэнстваў, адзначае выданне. Самыя вялікія складанасці адчувае дыяцэзія Брытані -Ўэлса, якая ўжо завінавацілася больш чым у 2 з паловай млн.фунтаў стэрлінгаў і распрадае гістарычныя каштоўнасці, каб справіцца з дэфіцытам бюджэту.








All the contents on this site are copyrighted ©.