2010-05-27 14:49:44

Чэшская Рэспубліка: канец спрэчак адносна Сабору ў Празе


Пасля амаль 20-ці гадоў спрэчак чэшскія ўлады і мясцовы Касцёл дасягнулі пагаднення аб выкарыстанні праскага катэдральнага Сабора. Абодва бакі будуць сумесна клапаціцца гэтаю святыняю, якая для чэхаў з”яўляецца сімвалям іхняе дзяржаўнасці. “Для Сабору перыяд найбольшай святасці прыпадаў тады, калі супольна намагаліся мець яго Касцёл і дзяржава”,- чытаем у заяве арцыбіскупа Дамініка Дуклі, мітрапаліта Прагі. У сілу пагаднення падпісанага 25-га мая Прымасам і Прэзыдэнтам Чэхіі ў Саборы будуць адбывацца каталіцкія Літургіі і дзяржаўныя ўрачыстасці. Апека над святыняй была даручана, так званай, Радзе Сямі, значыць тым, хто трымае ключы да сямі замкаў, у якіх перахоўваюцца каранацыйныя каштоўнасці. Да Рады Сямі належаць: Прэзідэнт, прэм”ер-міністр, маршалы абедзвюх палат парламетна, мэр горада, арцыбіскуп Прагі ды біскуп-памочнік.







All the contents on this site are copyrighted ©.