2010-05-27 14:49:26

Вялікабрытанія падрыхтоўваецца да візіту Папы Бэнэдыкта 16.



Візіт Святога Айца ў гэтую краіну становіць беспрэцэдэнтную нагоду для ўмацавання сувязяў паміж Абьяднаным Каралеўствам і Святою Сталіцаю ў галінах, якія прадстаўляюць агульны інтарэс,- сказала Альжбета ІІ ў традыцыйным звароце да парламента ў сувязі з пакліканнем новага ўраду. Удакладняючы гэтыя галіны магчымага супрацоўніцтва, яна заявіла, што справа тут ідзе пра глабальную барацьбу з убоствам і кліматычнымі зменамі, а таксама пра ролю рэлігійных арганізацый ў фармаванні моцнага грамадства. Брытанская каралева адзначыла, што гэта будзе першы афіцыйны візіт Папы ў Вялікабрытанію.
Успамін запланавага на месяц верасень Апостальскага падарожжа Бэнэдыкта 16 ў інаўгурацыйнай прамове Альжбеты ІІ , несумненна з”яўляецца сведчаннем добрае волі новага ўрада. Падрыхтоўкі да папскага візіту не свабодныя аднак ад супярэчнасцяў. Брытанскія католікі абураныя паменшаннем колькасці білетаў на папскія Святыя Імшы. Агулам іх мае быць толькі каля 400 тысяч. На некаторыя парафіі прыпадае толькі адзін білет. Як паведамілі арганізатары, іншыя жадаючыя могуць “ўдзельнічаць” ў Літургіях за пасрэдніцтвам тэлебачання ці інтарнэту.
Рэдактар галоўнага каталіцкага тыднёвіка ў Вялікабрытаніі “Тэ Католік Гэрлянд” цытуе ліст аднаго пробашча, які для ўсёй сваёй парафіі атрымаў толькі адзін білет на бэатыфікацыю кардынала Нюмана. “Калі вернікі паслухаюць арганізатараў і астануцца дома, адзінымі, якія выйдуць на сустрэчу з Папам Бэнэдыктам 16-м, будуць яго праціўнікі”,- адзначае англійскі святар.








All the contents on this site are copyrighted ©.