2010-05-27 14:44:08

"Бласлаўлёны той, хто прыходзіць ў імя Пана"


 Паважаныя cлухачы мы працягваем чытаньне кнігі cьвятара Варшаўcкай Тэалагічнай Акадэміі і cьвятара Яна Лаха, пад назвай “Блаcлаўлёны, хто прыходзіць у імя Панcкае”.
Аўтар гэтай кнігі‚ праcочвае развіцьцё меcыянкай ідэі ад чаcоў Цара Давіда да першахрыcьціянкай эпохі, разглядae некаторыя значныя тэкcты Старога і Новага Запаветаў, прадказваючыя меcіянcтва Езуcа Хрыcта‚ такія, напрыклад, як прароцтва прарока Натана ў 2 кнізе Самуэля. Cёньня мы працягваем чытаць cтаронкі другой главы гэтай кнігі пад назвай “Адрынуты наcтаўнік””, дзе аўтар дзе аўтар разважае над эвангельлскім апiсаньнем урачыстага ўезду Езуса ў Ерузалiм.

Вельмі цікавая цытата, разьмешчана ў Эвангельлі ад Матэя ў 21 главе ў 5 вершы:”Скажыце, дачцы Сыонавай: Вось цар твой ідзе да цябе ціхі, седзячы на асьліцы і асьляці сыне пад΄ярэмнай.” Параўнаньне гэтай цытаты са старазапаветнымі тэкстамі сьведчыць аб тым, што Матэй вельмі ўдала аб΄яднаў словы прароцтва Ісаіі “Скажыце, дачцы Сыонавай, прыйдзе Збаўца твой” са словамі прароцтва Захарыі: “Радуйся і цешся, дачка Сыёна, з урачыстасьцю, дачка Ерузаліма, вось Цар ідзе да цябе, праведны і збаўляючы, пакорлівы, сядзячы на асьліцы і на маладом асьле, на сыне пад΄ярэмнай.” Цяжка дапусьціць, што Матэй пераблытаў пачатковыя словы прароцтваў Ісаіі і Захарыі і прывёў іх як тэкст, які належыць выключна да Захарыі. Хутчэй за ўсё ён свабодна выкарыстаў старазапаветны тэкст: працытаваў спачатку, у якасьці ўступу, словы Ісаіі, па сэнсу падобныя да больш шматслоўнага выказваньня Захарыі, а затым зьмясьціў словы прароцтва Захарыі, нават калі і не цалкам. Матэй апусьціў некаторыя падрабязнасьці, якія, здавалася б, вельмі падыходзілі для характарыстыкі Месіі, як напрыклад,”Радуйся і цешся, дачка Сыёна, з урачыстасьцю, дачка Ерузаліма,”. Матэй не прыводзіць гэтых словаў, магчыма таму, што эвангеліста. нават калі і жадаў адзначыць, што выкананьне вучнямі загаду адначасова зьяўляецца выкананьнем і прароцтва аб Месіі-Валадары, але сьвядома апускае тыя фрагменты прароцтва Захарыі, якія перад абліччам блізкіх пакутаў і сьмерці Езуса маглі падацца Матэю неадпаведнымі. І таму ён падкрэсьліў тыя ўласьцівасьці Месіі, якія сьведчылі аб яго пакорлівасьці і прыніжэньні. Такім чынам, Езус – так, валадар, але не такі як зямныя цары.
Далейшае апісаньне Матэям уезда Пана ў Ерузалім практычна не адрозьніваецца ад апавяданьня Марка аб падрыхтоўцы, асабліва аб прывядзеньні жывёлаў. Аднак трэба адзначыць, што Матэй сапраўды меў на ўвазе дзьве жывёліны, асьліцу і асьлятка. Гэты эвангеліст адрозьніваецца ад іншых эвангелістаў некаторай схільнасьцю да “параў”. Ён таксама гаворыць аб двух сьляпых, аб двух апанаваных, нават калі паралельныя месцы ў іншых эвангельлях гаворыцца толькі аб адным. Магчыма, што ў гэтых двух фрагментах выказана ідэя “дзьвюх сьведак”, але навошта патрэбна два асла? Адсутнасьць тлумачэньняў, як уяўляецца, сьведчыць аб тым, што рэальна мелася на ўвазе толькі адна жывёла.
Мы ўжо гаварылі, аб адрозьненьні апавяданьняў Матэя і Марка ў апісаньні ўскліканьняў, якімі натоўп вітаў Езуса. Выразам ”Сын Давідавы”, Матэй адсылае да іншых частак Эвангельля. Гэтае імя адыгрывае ў Матэя асаблівую ролю, аб чым сьведчыць яго ўжываньне ў сказе, які зьяўляецца ўступам да радаводу Езуса і да ўсяго Эвангельля: ”Кніга радаводу Езуса Хрыста, сына Давідавага, сына Аўраамавага”.
У Эвангельлі ад сьвятога Лукі першая частка апявяданьня аб урачыстым уездзе Езуса ў Ерузалім у асноўным супадае з апавяданьнем эвангеліста Марка. Мы не знаходзім у ім ніякіх уласных багаслоўскіх канцэпцый. Трэба толькі заўважыць, што Лука падкрэсьлівае ролю Ерузаліма. Нават калі і пералічае іншыя назвы мясцовасьці, але гаворачы, “ідучы ў Ерузалім”, адсылае да багаслоўскага значэньня гэтага найменьня.

Шаноўныя cлухачы, вы cлухаеце cтаронкі з кнігі польcкага бібліcты і тэолага Яна Лаха‚ пад назвай “Блаcлаўлёны, хто прыходзіць у імя Панcкае”. У нашай наcтупнай перадачы праз тыдзень мы працягнем чытаньне наcтупных разьдзелаў з гэтай кнігі.









All the contents on this site are copyrighted ©.