2010-05-26 14:01:50

У Венгрыі «мова жэстаў» стала афіцыйнай
 


Парламент Вугоршчыны надаў мове глуханямых афіцыйны статус, перадало РІА «Новости».
У дэпутаты Дзяржаўнага сходу аднагалосна прынялі законы «Аб венгерскай мове жэстаў» і «Аб выкарыстанні мовы жэстаў ў Венгрыі».
На думку экспертаў, новаўвядзенне аблегчыць зносіны людзей, якія дрэнна чуюць, з прадстаўнікамі розных дзяржаўных службаў і ўстаноў краіны, адкрые новыя магчымасці для прыёму інвалідаў на працу.
Распрацоўшчыкі закону лічаць, што прызнанне мовы жэстаў «самастойнай, натуральнай вугорскай мовай» дазволіць у большай ступені захоўваць правы глуханямых у розных жыццёвых сітуацыях.








All the contents on this site are copyrighted ©.