2010-05-26 14:00:32

Агульная аўдыенцыя Святога Айца ў сераду 26-га мая


У кантэксце Году Святарства, які ўжо канчаецца, Святы Айцец прыпомніў у сённяшняй катахэзе істотнае заданне, што было даручана святарам, якім з”яўляецца іхняя паслуга. Яна мае сваю радаслоўную ад самога Хрыста, Які даручыў Апосталам і іх наступнікам выконванне гэтае паслугі.
У імені Езуса, які атрымаў ад Айца ўсялякую ўладу на небе і на зямлі, Касцёл уздымае гэтую паслугу і ажыццяўляе яе. Цераз свядчыны,- сказаў далей Папа ў сваёй сённяшняй катахэзе,- святар стае пасрэднікам, дзякуючы якому сам Хрыстус праяўляе людзям сваю любоў. Пранізвае чалавечыя душы, турбуецца пра іх і вядзе па земскім шляху. Ажыццяўленне святарства ў духу Божае задумы мае за галоўную мэту наладзіць прыязнь з Хрыстом, чыстату сумлення, свабоду волі, паслухмянасць, адважнае ўздыманне заданняў.
Пастырская паслуга не дапускае аўтарытарызму, ў яго розных адценях, ці сусветнага спосабу кіравання,- зноў сказаў Бэнэдыкт 16. Уздыманая сілаю самога Хрыста мае заўсёды бацькоўскі характар. Яе мэтаю не ёсць валадаранне над сусветам, але служэнне братам. Такою была паслуга Хрыста, які з пакорнасцю абмыў ногі Апосталам у Вячэрніку і з любові адджаў сваё жыццё на крыжы дзеля нашага збаўлення.
Святы Айцец пажадаў усім святарам, каб іх асаблівым заданнем было ажыццяўлянне веры ў сэрцах людзей, падыманне на духу загубленых, узбуджанне надзеі і сведчанне аб тым, што Бог, які кіруе светам, ёсць блізка кожнага чалавека.








All the contents on this site are copyrighted ©.