2010-05-25 14:45:34

У Ватыкане будзе пракладзена новая оптыка-валокнавая сетка


Ватыкан абвясціў аб планах пракладкі адзінай сучаснай оптыка-валокнавай сеткі, якая будзе забяспечваць горад-дзяржаву хуткасным інтэрнэтам, відэа і тэлефоннай сувяззю. Кантракт на пракладку сеткі быў заключаны з Тэлекам Італія, найбуйнейшай італьянскай камунікацыйнай кампаніяй. Кантракт з правам аднаўлення падпісаны на тры гады.
Сетка ахопіць не толькі Ватыкан, але і іншыя ўладанні Святога Пасаду – такія як: папскую рэзідэнцыю ў Кастельгандольфо і перадатчык Радыё Ватыкана ў наваколлі Рыма.
Як паведамляе Bloomberg агульная працягласць кабеля складзе больш за 400 кіламетраў.







All the contents on this site are copyrighted ©.