На прыватнай аўдыенцыі 24-га мая Папа Бэнэдыкт 16 прыняў Прэзідэнта Малдовы
Прэзідэнт Малодовы Мігаі Гімпу сустрэўся таксама з кардыналам Бэртонэ і арцыбіскупам
Мамбэртім. У часе сустрэч абмеркавана сітуацыю ў гэтай постсавецкай дзяржаве, жадаючы,
каб любыя цяжкасці вырашаліся шляхам дыялогу. Выказана прызнанне для місіі Каталіцкага
Касцёла, да якога належыць амаль 2-а працэнты жыхароў Малдовы. Звернута ўвагу на
прыязны дыялог паміж Касцёлам і ўладамі краіны. Яны таксама абмеркавалі актуальныя
міжнародныя праблемы, ў тым ліку культурную і рэлігійную самабытнасць еўрапейскага
кантыненту.