2010-05-24 14:36:57

Гамілія Святога Айца ў дзень Спаслання Духа Святога: Дух Святы крыніца звышнатуральнага адзінства і агонь які перамяняе сэрца чалавека.



Аб прыродзе Касцёла ў якасці звышнатуральнага твора адзінства чалавецтва, які нельга параўнаць з палітычным праектам – казаў 23 мая Бенедыкт XVI. У свята Спаслання Святога Духа, Папа цэлебраваў ўрачыстую літургію ў базыліцы Св. Пятра. У сваёй гаміліі Святы Айцец адзначыў, што Спасланне Святога Духа з'яўляецца дапаўненнем місіі Сына Божага, Які памёр на крыжы, Уваскрос і вярнуўся да Айца, а ў цяперашні час у чалавечай гісторыі напаўняе новай энергіяй, якая з'яўляецца яшчэ адным адкрыцьцём Бога ў перамене нашага свету.

"Там дзе ёсць разарванасць і варожасць, ёсць таксама адзінства і разуменне - сказаў Святы Айцец. – Распачынаецца працэс аб’яднання разрозненых частак чалавечага роду. Людзі, якія часам нагадваюць толькі канфліктуючых і вымушаных супрацоўнічаць разам адзінак, асвечаныя ласкай Духа Хрыстовага адкрываюць для сябе паняцце супольнасці, ствараюць новы арганізм, новы аб’ект: Касцёл. Адзінства - гэта вынік працы Бога, а разам з тым, адметная рыса, Касцёла ў яго гісторыі. Ад самага пачатку, ад Спаслання Святога Духа, ён прамаўляе на ўсіх мовах. Сусьветны Касцёл, мае прыярытэт над касцёламі партыкулярнымі, якія заўсёды павінны дастасоўваца да яго у адпаведнасці з крытэрыямі, адзінства і ўніверсальнасці. Касцёл ніколі не можа стаць вязьнем палітычных, расавых і культурных межаў, яго нельга пераблытаць з дзяржавамі і нават фэдэрацыямі, бо яго адзінства значна перавышае ўсе чалавечыя межы ".

"Адзінства Духа выяўляецца ў множнасці разумення - падкрэсліў Папа - Касцёл па сваёй прыродзе з'яўляецца адзіным, а разам з тым разнастайным, прызначаным для жыцця сярод усіх нацый і народаў, у самых розных сацыяльных кантэкстах. Пры гэтым, Касцёл толькі тады адпавядае свайму пакліканню быць знакам і прыладай адзінства ўсяго чалавецтва, калі ён застаецца вылучаным па-за канкрэтную краіну або культуру. Заўсёды і ўсюды Касцёл павінен быць па-сапраўднаму універсальным і паўсюдным”.

Святы Айцец таксама звярнуў увагу на сімвалізм звязаны з агнём Пяцідзесятніцы. "Як моцна адрозніваецца гэтае полымя ад пажару вайны і бомбаў! - Сказаў Бенедыкт XVI. – Як моцна адрозніваецца агонь Хрыста і пажар які распаўсюджвае Касцёл, у параўнанні з пажарамі распачатымі дыктатарамі розных гістарычных часоў, у тым ліку мінулага стагоддзя, якія пакідалі за сабой толькі выпаленую зямлю. Агонь Божы, агонь Святога Духа, так жа, як палаючы куст, які гарыць але не згарае. Ён гарыць, але не нішчыць, больш за тое, паказвае, лепшую і праўдзівую сутнасць чалавека".

"Дарагія браты і сёстры, мы заўсёды жадаем пачуць ад Пана, словы якія Ён часта казаў сваім сябрам, а менавіта: " Не бойся "- падкрэсліў Папа. Мы павінны зразумець, што згубіць штосці, а нават і самога сябе для сапраўднага Бога, Бога любові і жыцця, на самой справе значыць, знайсці самога сябе ў поўні. Той хто давярае Езусу ў гэтым жыцьці, дасведчыць супакой і радасць сэрца, якія свет даць не можа. Таму варта дакрануцца да полымя Святога Духа"!








All the contents on this site are copyrighted ©.