Багародзічная малітва вялікоднага перыяду "Каралева Неба" ў нядзелю 23-га мая
Зараз пасля Святой Імшы Папа адгаварыў, апошнюю ўжо ў гэтым годзе”, малітву
“Каралева Неба”. У сваёй прамове прыпомніў вернікам, што таямніца Пяцідзесятніцы
ёсць пастаянна прысутнаю ў Касцёле. Таямніца Саслання Святога Духа гэта не проста
гістарычны факт, але ёсць пастаяннаю прысутнасцю Божага Духа сярод сваіх вернікаў.
Папа нагадаў пра дзве падзеі, якія ў знамянальны спосаб паказалі дзеянні гэтага Духа:
менавіта Другі Ватыканскі Сабор ды сустрэчу касцельных рухаў з Янам Паўла ІІ на Плошчы
Святога Пятра, менавіта на Свята Сёмухі ў 1998-м годзе. “Таямніца Пяцідзесятніцы,
якую слушна мы атаясамліваем з падзеяй ў Вячэрніку, з”яўляецца сапраўдным хростам
Касцёла, ў якім аднак ня вычэрваецца. Бо ж Касцёл пастаянна перажывае сасланне Духа
Святога, без якога страціў-бы свае сілы, як парус, якому нехапала ветру. Аднак жа
Касцёл,- сказаў Бэнэдыкт 16,- ведае нязлічоныя Пяцідзесятніцы, якія ажыўляюць мясцовыя
супольнасці. Падумайма аб набажэнствах, якія перажываюцца ў момантах асабліва важных
для жыцця канкрэтнай супольнасці. Там сіла Божая ёсць пазнаваная ў адназначны спосаб
сеючы ў душах радасць і запал. Падумайма таксама аб многіх малітоўных зграмаджаннях,
у якіх маладыя людзі выразна адчуваюць Божае пакліканне, каб укараніць сваё жыццё
ў Яго любові, таксама ахвяроўваючыцся Яму поўнасцю”,- сказаў Святы Айцец. Бэнэдыкт
16 вярнуўся таксама да пошняга Апостальскага падарожжа ў Фаціму. Там, на яго думку,
сярод сотняў тысяч паломнікаў паўтарылася дасведчанне вучняў, што сабраліся ў Вячэрніку.
У гэтым пастаянным дзеянні Духа Святога сваё месца сярод вучняў займае Марыя. Менавіта
ў санктуарыях веруючыя зазнаюць яе мацярынскае апекі. “Няма Касцёла
без Зыходу Духа. І яшчэ дадам,- сказаў Папа,- што няма Пяцідзесятніцы без Найсвятой
Панны Марыі. Так было напачатку ў Вячэрніку. Так ёсць заўсёды, ў кожным месцы і
ва ўсе часы. Нядаўна я быў сведкам гэтага ў Фаціме. Ці тое, што перажылі нязлічоныя
мноствы вернікаў на плошчы перад санктуарыям, дзе мы ўсе былі адным сэрцам і адною
душою, не было паўторным Зыходам Духа Святога?. Сярод нас была Марыя, маці Езуса.
Там, дзе хрыціяне збіраюцца на малітве з Марыяю, Пан дае Духа Святога”,- сказаў Бэнэдыкт
16. На заканчэнне сустрэчы з вернікамі Папа нагадаў ім аб сённяшнім дні памяці
аб Касцёле ў Кітаі. Заахвоціў вернікаў да малітвы і жэстаў міласэрнасці, якія прычыняюцца
да ўмацавання адзінства кітайскага Касцёла.