2010-05-22 10:36:35

Кракаў: канферэнцыя па беларускай культуры


"Беларуская культура” – пад такім загалоўкам 12 траўня ў Кракаве прайшла канферэнцыя з удзелам беларускіх і польскіх навукоўцаў. Канферэнцыю адкрыў даклад Гелены Карневіч пра сітуацыю творцаў у Беларусі.
Удзельнікі гаварылі, між іншага, пра апошнія музычныя, літаратурныя ды архітэктурныя тэндэнцыі ў беларускай культуры. Канферэнцыю наладзіла Кракаўскае беларускае таварыства ды Інстытут Расіі і Усходняй Еўропы.
Супрацоўнік інстытута Юры Гардзееў адзначае, што найперш канферэнцыю ладзяць студэнты: ён кажа “Студэнты-палякі польскага паходжання самі ўзяліся за гэта. Чаму яны за гэта ўзяліся? У першую чаргу, гэта кантакт польскіх студэнтаў з моладдзю з Беларусі. Студэнты, якія нарадзіліся ў канцы 1980-х, пачатку 1990-х гадоў, не памятаюць, што такое камунізм. Таму зацікаўленасць ёсць увогуле Усходняй Еўропай. Яны ўжо абсалютна інакш глядзяць на гэтыя справы.
11 траўня ў Кракаве ў рамках канферэнцыі прайшоў пракат фільма „Дзікае паляванне караля Стаха”, а 12 траўня пачне працу выстава гомельскіх студэнтаў.








All the contents on this site are copyrighted ©.