Кс. Ірынэуш Копач, мадэратар супольнасці «Каштоўная пярліна» ў Беларусі, адзначыць
25-годдзе святарства
Міжнародная дыяконія евангелізацыі «Каштоўная пярліна» руху «Святло-Жыццё» заахвочвае
да малітвы ў інтэнцыі кс. Ірынэуша Копача, які 25 мая 2010 г. будзе адзначаць 25-годдзе
святарства. Ксёндз Ірынэуш ужо напрацягу 18 год з’яўляецца мадэратарам супольнасці
«Каштоўная пярліна» ў Беларусі.
Члены супольнасці віншуюць свайго пастыра
з надыходзячым юбілеем і жадаюць яму здароўя, моцы Духа Святога і радасці ў пастырскай
працы.