2010-05-20 13:58:43

Найробі. Эвангелісцкая лютэранская Царква Танзаніі не будзе больш прымаць дапамогу ад фондаў і арганізацый, якія выступаюць у падтрымку аднаполых шлюбаў.


«Людзі, якія ўступаюць у аднаполыя шлюбы і тыя, хто лічыць такія шлюбы легітымнымі, не змогуць працаваць з ЕЛЦТ, - гаворыцца ў заяве Царквы. - Мы не будзем прымаць іх ўплыву ў любой форме, а таксама грошы ці дапамогу ад іх ». Агенцтва ENI,якое змясціла паведамленне. узятае з ВЭБ-старонкі, паведамляе таксама, што спрабавала атрымаць дадаткова каментар лідэраў Царквы з нагоды гэтай заявы, але не змаглі звязацца ні з біскупам-старшынёй Аляксам Маласусам, ані з генсакратаром дэнамінацыі Брайтаном Кілевам. Тэкст заявы быў зацверджаны выканаўчым камітэтам Савета біскупаў ЕЛЦТ. Сёлета ў ліпені ў нямецкім Штуттгарте адбудзецца асамблея Сусветнай лютэранскай федэрацыі. Чакаецца, што пытанне аб адносінах да сэксуальных меншасцяў, пастаўленае на парадак дня, выкліча гарачыя спрэчкі. У многіх лютэранскіх цэрквах Захаду стаўленне да геяў і лесбіянак лібэральнае, больш таго, у некаторых нацыянальных суполках такія людзі могуць станавіцца пастарамі і атрымліваць ад сваёй Царквы блаславенне гамсаюза. А восенню мінулага года найбуйнейшая пратэстанцкая суполка ў свеце – Лютэранская Царква Швецыі - абвясціла, што геі і лесбіянкі змогуць заключаць царкоўны шлюб нароўні з гетэрасексуальнымі(двухполымі) парамі. Гэты крок выклікаў пратэсты з боку амаль усіх лютэранскіх Цэркваў Афрыкі. «Наша Царква пацвярджае, што любоў стаіць на чале ўзаемаадносінаў двух людзей, якія жывуць або жадаюць жыць разам у шлюбе. Аднак гэта адносіцца толькі да кахання двух людзей розных полаў, - гаворыцца ў заяве ЕЛЦТ. - Наша Царква падтрымлівае людзей ва ўсім свеце, якія выступаюць супраць тых Цэркваў, што прынялі рашэнне легалізаваць аднаполыя шлюбы. Мы адмаўляем магчымасці ілжывага тлумачэння Пісання, якое яны выкарыстоўваюць для апраўдання шлюбу людзей аднаго полу », - сцвярджаецца ў заяве.








All the contents on this site are copyrighted ©.