2010-05-20 13:08:36

"Бласлаўлёны той, хто прыходзіць ў імя Пана"


 Паважаныя cлухачы мы працягваем чытаньне кнігі cьвятара Варшаўcкай Тэалагічнай Акадэміі і cьвятара Яна Лаха, пад назвай “Блаcлаўлёны, хто прыходзіць у імя Панcкае”.
Аўтар гэтай кнігі‚ праcочвае развіцьцё меcыянкай ідэі ад чаcоў Цара Давіда да першахрыcьціянкай эпохі, разглядae некаторыя значныя тэкcты Старога і Новага Запаветаў, прадказваючыя меcіянcтва Езуcа Хрыcта‚ такія, напрыклад, як прароцтва прарока Натана ў 2 кнізе Самуэля. Cёньня мы працягваем чытаць cтаронкі другой главы гэтай кнігі пад назвай “Адрынуты наcтаўнік””, дзе аўтар дзе аўтар разважае над апiсаньнем урачыстага ўезду Езуса ў Ерузалiм.

Як мы ўжо бачылі, што словы бласлаўленьня, адрасаваныя Езусу натоўпам, падчас яго ўезду ў Ерузалім: « Бласлаўлёны, хто прыходзіць у імя Пана! Бласлаўлёна валадарства Айца нашага Давіда»! - маюць відавочны месіянскі характар. Яшчэ ярчэй сьведчыць аб падобных поглядах другая частка ўскліканьня, якая прыводзіцца эвангелістам Маркам: «Бласлаўлёна Валадарства Айца нашага Давіда»! Гэтае ўскліканьне перагукаецца з прароцтвам Натана з-за ўжываных у ім словаў: «валадарства» і «Давід». Гэтыя выказваньні таксама знаёмыя юдэйскай традыцыі. Гэтак, напрыклад, у кумранскіх тэкстах гаворыцца аб валадарстве і аб прыходзе «Намашчонага». Вядомы таксама выраз “парастак Давіда” зьвязаны з выразам “Айцец Давід”. Нават калі ў Старым запавеце выраз “Айцец Давід” не сустракаецца. Мы яго знаходзім у Дзеяньнях Апостальскіх, дзе ў адносінах да Давіда ўжываецца слова “патрыярх”, якое адносіцца і да Аўраама, і да дванаццаці сыноў Якуба. У Старым Запавеце адпаведнасьць гэтаму выразу можна знайсьці ў кнізе Кронакаў.
Давід называецца праайцом - патрыярхам з-за зьвязаных з ім месіянскіх абяцаньняў, што відавочна падкрэсьліваецца наступным выразам з Дзеяньняў, якія адносяцца да Давіда: “Паколькі быў прарокам, ведаў, што Бог з клятваю абяцаў яму - узьняць Хрыста ў целе як плод улоньня яго, і пасадзіць на пасадзе яго, ён першым сказаў аб уваскрасеньні Хрыста, што не будзе пакінута душа яго ў пекле, і цела яго не пабачыць тленьня.” Тое ж пацьверджваецца ў 10 вершы 16 псальма:”Бо не пакінеш душы маёй у пекле і не дасі сьвятому Твайму ўбачыць тленьне”. У гэтым выразе выказваецца месіянская ідэя і праяўляецца шчыльная повязь паміж ёй і прароцтвам Натана з кнігі Валадарстваў. З той розьніцай, што прароцтва Натана мела палітычную афарбоўку і выказвала надзеі, якія супярэчаць Езусаваму вучэньню аб месіі, асабліва, што датычыць Месіі як пакутуючага Сына чалавечага. Тым ня меньш прароцтва Натана адыгравае ў разгляданым намі тэксьце вельмі важную ролю. Яно пацьверджвае сапраўдную прыналежнасьць Езуса да абяцаньняў прарока Натана.. Словы “сын Давіда” і “Цар”, якія ўжываюць эвангелісты Марк і Лука, сьведчаць аб гэтым.
Ускліканьне “Асанна на вышынях”, перагукаецца з 148 Псальмам, у якім гаворыцца “Аллілуйа на вышынях”. Паняцьце “вышыні” можа азначаць ці нябеснае войска ці метафарычнае месцазнаходжаньне Бога. Дадзенае ўскліканьне перагукаецца таксама з па-за біблейскімі выразамі, вядомымі як у гэбрайскай гэтак і ў арамейскай, грэцкай і ў лацінскай версіі.
Спевы і ўскліканьні, без сумніву, былі больш шматлікімі і адрознымі, але запомніліся менавіта тыя, якія мелі больш шырокі і глыбокі багаслоўскі сэнс. На падставе сказанага мы можам заключыць, што Эвангеліста Марк у сваім паведамленьні аб ўрачыстым уездзе Хрыста у Ерузалім, намагаўся выявіць Езуса як нашчадка Давіда, асабліва акцэнтуючы яго служэньне як месіянскага цара.
Паведамленьне аб урачыстым уездзе Езуса ў Ерузалім у выкладаньні эвангеліста Матэя ў асноўным заснавана на тых жа падставах, якія мы ўжо разгледзілі ў Эвангельлі ад Марка.
Але існуе адна істотная адрознасьць у апавяданьні Матэя, калі гаворыцца аб жывёле: Матэй узгадвае аб Асьліцы і аб асьлятку, і адзначае, што вучні ўсклалі свае вопраткі на абедзьвюх жывёлаў. Гэты выраз яўна перагукаецца з традыцыяй мідрашоў і з прыведзеным вышэй фрагментам з Кнігі прарока Захарыі, дзе напісана дзе напісана: “прыйдзе на асьліцы і на маладым асьлятку”. У прароцтве Захарыі гэтыя словы зьяўляюцца ўсяго толькі паэтычным паралелізмам. Аднак магчыма, што Матэй тлумачыў прароцтва Захарыі ў тым сэнсе, што гаворка ідзе аб дзьвюх жывёлах, а не аб адной. Некаторыя дасьледчыкі лічаць, што Матэй растлумачыў, такім чынам, тэкст Захарыі, таму што абапіраўся на пераклад Сэптуагінты, у якім сапраўды гаворыцца аб дзьвюх жывёлах. Іншыя ж лічаць, што Матэй меў на ўвазе адну жывёлу , і абодва слова адносяцца да аднаго і таго ж асьлятка, таксама , як у тэксьце Захарыі.

Шаноўныя cлухачы, вы cлухаеце cтаронкі з кнігі польcкага бібліcты і тэолага Яна Лаха‚ пад назвай “Блаcлаўлёны, хто прыходзіць у імя Панcкае”. У нашай наcтупнай перадачы праз тыдзень мы працягнем чытаньне наcтупных разьдзелаў з гэтай кнігі.







All the contents on this site are copyrighted ©.