2010-05-19 13:02:12

Агульная аўдыенцыя Святога Айца ў сераду 19-га мая



У сённяшянй катахэзе Папа Бэнэдыкт 16 зрабіў падрахунак свайго нядаўняга Апостальскага падарожжа ў Партугалію, асабліва ў Фаціму- месца Аб”яўленняў Божай Маці. Святы Айцец падзякаваў Прэзідэнту краіны, ўладам, біскупам, арганізатарам і ўсім вернікам за сардэчны прыём. Прыпомніў Святую Імшу ў Лісабоне, дзе заахвоціў вернікаў, каб былі сведкамі Уваскрасення Хрыста
У Фаціме ў Капліцы Аб”яўленняў Папа даручыў Божай Маці- радасці, чаканні, турботы і цярпенні людзей з цэлага свету. У сваёй сённяшняй катахэзе Святы Айцец успомніў таксама Вячэрню, якую адслужыў з удзелам духавенства ў Касцёле Найсвятой Тройцы, як таксама адгаварэнне Ружанцовае Малітвы з удзелам натоўпаў вернікаў. Незабыўным пунктам Апостальскага візіту была Святая Імша ў Марыйным Санктуарыі ў месцы Аб”яўленняў. Сюды тры разы паломнічаў Ян Павал ІІ, каб падзякаваць Божай Маці за збаўленне жыцця пад-час замаху 13-га мая 1981-га году на Плошчы Святога Пятра.
Успамінаючы свайго дарагога Папярэдніка, Бэнэдыкт 16 прыпомніў усім Пасланне Божае Маці, якое заклікае нас да малітвы, пакутаў і навернення. Гаворачы таксама аб надзеі, якая змешчаная ў гэтым Пасланні, Папа гаварыў аб патрэбе даручэння сябе Богу, Які ёсць крыніцаю любові і міру.
У горадзе Порто, ў часе Святой Імшы Святы Айцец прыпомніў аб абавязку абвяшчання свету Хрыста і яго Евангелля.
У заканчэнні сваёй катахэзы Бэнэдыкт 16 папрасіў усіх прысутных аб малітвах, каб, дзякуючы сіле Духа Святога, плады гэтага падарожжа былі трывалымі і прычыніліся да ўзрастання Касцёла.








All the contents on this site are copyrighted ©.