2010-05-19 14:17:19

23 мая вернікі Велікабрытаніі будуць маліцца па ўсіх касцёлах аб паспяховасці візіту Папы Бенедыкта XVI у Вялікабрытанію, які намечаны на сёлятні верасень.


Паштоўкі з малітвамі будуць раздадзены ўсім католікам на нядзельнай Літургіі Пяцідзесятніцы. Будуць таксама сабраныя грошы, каб акупіць кошт візіту,які ацэньваецца ў 7 мільёнаў фунтаў стэрлінгаў. Сабраныя сродкі будуць накіраваныя на арганізацыю сустрэч у парафіях Шатландыі, Лондана і заходнім рэгіёне Англіі. На сённяшні дзень ужо сабраныя 3 мільёны фунтаў стэрлінгаў. З заклікам да каталіцкай грамады маліцца аб маючым адбыцца візіце Папы выступіў арцыбіскуп Вінцэнт Ніколс, прэзідэнт біскупскай Канфярэнцыі Англіі і Валіі. Арцыбіскуп Ніколс выказаў надзею на тое, што гэта падзея ўмацуе веру яго паствы і дазволіць разгареться новаму духоўнаму запалу ва ўсіх суайчынніках - людзях добрай волі ў Шатландыі, Англіі і Уэльсе.








All the contents on this site are copyrighted ©.