У Ватыкане апублікавана кнігу Патрыярха Маскоўскага і Усяе Русі Кірыла
“Свабода і адказнасць: ў пошуках гармоніі. Годнасць чалавека і правы асобы”. Так
азагалоўлена кніга Патрыярха Кірыла, якую апублікавала ватыканскае выдавецтва. Яе
італьянскі варыянт быў прадстаўлены 17-га мая ў Каталіцкім Унівэрсытэце ў Мілана.
У прэзынтацыі прыняў удзел Мітрапаліт Ілярыён, кіраўнік аддзялення знешніх царкоўных
сувязяў Маскоўскага Патрыярхату. 19-20 мая ён наведае Ватыкан. Сабраныя ў кнізе
выступленні і артыкулы тычацца хрысціянскага бачання правоў і свабод чалавека. Кірыл
вядзе палеміку з прадстаўнікамі неалібэралізму, якія намагаюцца выключыць хрысціянскія
каштоўнасці з жыцця сучаснага грамадства. Паказвае на неабходнасць дыялогу людзей
розных культур і традыцый. Падкрэслівае фундаментальную згоднасць праваслаўных з
Папам Рымскім у супрацьдзеянні ідэалогіі сэкулярызма. Гэтую ідэалогію Патрыярх
параўноўвае да барацьбы з хрысціянствам, якую вялі камуністы ў Савецкім Саюзе. Варта
ўзгадаць, што ватыканскае выданне выступленняў цяперашняга кіраўніка Рускай Праваслаўнай
Царквы папярэднічаў нядаўны выпуск Маскоўскім Патрыярхатам прамоваў Папы Бэнэдыкта
16 па-расейску. Увядзенне да італьянскага перакладу кніжкі Патрыярха Кірыла “Свабода
і адказнасць: у пошуках гармоніі” напісаў старшыня Папскае Рады да спраў Культуры
арцыбіскуп Джанфранко Равасі. Ён таксама ўзняў справу дыялогу з свецкай культурай,
выступаючы 17-га мая на міжнародным кніжным кірмашы ў Турыне. Падкрэсліў, што таксама
свецкі свет мае патрэбу ў сустрэчы з Касцёлам. Ён таксама прадказаў аб касцельным
праекце дыялогу з атэістамі, які будзе прадстаўлены у пачатку наступнага года ў Балоніі,
а затым таксама ў ЗША.