2010-05-18 12:43:16

Святая Зямля: колькасць пілігрымаў і турыстаў з Расеі павялічылася на 103 працэнта.


Ізраільскае Міністэрства турызму апублікавала статыстычныя дадзеныя аб турызме за першыя тры месяцы 2010 года. Паводле гэтых дадзеных, 706 тысяч турыстаў наведалі Ізраіль за гэты перыяд - на 47 працэнтаў больш, чым за той жа перыяд у мінулым годзе.
На першым месцы па колькасці турыстаў стаіць Еўропа; 451 тысяча еўрапейскіх пілігрымаў наведала Святую Зямлю, што на 63 працэнта больш чым у 2009 годзе. Большасць з іх складаюць наведвальнікі з Францыі, Італіі і Германіі; асабліва цікавым з'яўляецца той факт, што колькасць рускіх пілігрымаў павялічылася на 103 працэнты.
Кусташ Святой Зямлі а. Пьербатыста Піццабалла сказаў, што браты францішкане, якія нясуць служэнне на Святой зямлі, хочуць павялічыць свой персанал, каб спраўляцца з вялікай колькасцю пілігрымаў.
Сярод прычын, якія тлумачаць гэтую тэндэнцыю, фігуруюць «спакойная палітычная абстаноўка і актыўная рэклама ізраільскага ўрада, які ўклаў вялікія рэсурсы ў гэтую інфраструктуру».
Палестынцы, многія з якіх працуюць у турыстычным сектары, таксама прыкладаюць намаганьні, каб садзейнічаць росту колькасці наведвальнікаў - як пілігрымаў так і турыстаў.









All the contents on this site are copyrighted ©.