2010-05-18 12:41:13

Ватыкан: Пасля аўдыенцыі, якую Папа Бэнэдыкт XVI даў 7 мая прэзідэнту Грузіі Міхалу Саакашвілі, Заля друку апублікавала каментар.


У прыватнасці, тлумачыцца, што каталіцкі Касцёл Грузіі - хрысціянская меньшасць у краіне, часам перажываў дыскрымінацыю. Ён разглядае экумэнізм і , у прыватнасці, сувязі з Грузінскай Праваслаўнай Царквой, як адзін з галоўных прыярытэтаў. Каталіцкія вернікі перажываюць напружаныя адносіны ў некаторых сельскіх раёнах, якія тычацца таксама стасункаў з праваслаўнай грамадой Грузіі.
Прадстаўнікі Святога Пасаду і грузінскага ўрада падкрэслілі ў часе перамоў важнасць стварэння мастоў. У тым, што тычыцца канкрэтных сітуацый ў рэгіёне, кожная праблема павінна быць развязанаю шляхам дыялогу і хуткіх перамоваў паміж зацікаўленымі бакамі. У прэс-паведамленні гаворыцца, што ўрад краіны адзначыў станоўчы гуманітарны ўклад міласэрднай каталіцкай арганізацыі «Карытас» у карысць усяго грузінскага насельніцтва.








All the contents on this site are copyrighted ©.