2010-05-17 13:10:41

Польскае радыё „Артадоксія” загаворыць і па-беларуску


Прысутнасць беларускай мовы ў польскім радыёэфіры можа пашырыцца. Радыё Беластоцка-гданьскай праваслаўнай епархіі „Артадоксія” зацікаўленае ва ўвядзенні ў свой эфір праграм па-беларуску.
З мэтай знайсці партнёраў у Мінск прыехаў дырэктар гэтага радыё Ян Койла.
Ёсць такая спроба, каб было не толькі на польскай мове. Ужо ёсць праграма на ўкраінскай мове, а хацелася б і на беларускай, таму што беларусаў шмат на Беласточчыне. У нас ёсць сувязі з дзяржаўным радыё, але не ведаю, ці будзе у іх такое жаданне. Тут ёсць радыёкампаніі, якія вядуць праграмы на беларускай мове – мы адкрытыя на супрацоўніцтва.
Як паведаміў дырэктар польскай праваслаўнай радыёстанцыі „Артадоксія” Ян Койла, ён найперш зацікаўлены ў праграмах на беларускай мове на тэму рэлігіі і культуры. Пры паспяховых перамовах беларускія перадачы могуць з’явіцца ўжо ў гэтым годзе.








All the contents on this site are copyrighted ©.