Багародзічная малітва вялікоднага перыяду "Каралева Неба" ў нядзелю 16-га мая
А поўдні, гэтага дня на Плошчы Святога Пятра, Бэнэдыкт 16 сустрэўся з вернікамі,
якія прыбылі туды, каб супольна з Папам адгаварыць гэтую марыйную малітву. Святы
Айцец звяртаючыся да іх нагадаў, што ў нядзелю 16-га мая адзначаецца ў Касцёле Ушэсце
Пана. Ён адзначыў, што абяцанне Хрыста адкрывае ўсім вернікам шлях да неба, а час
земскага існавання яны маюць да распарадджэння, каб ісці па шляху дабра. “Пан накіроўвае
сёння позіркі Апосталаў і нашыя да неба, каб паказаць ўсім дарогу дабра, якою вымушаныя
ісці ў часе земскага жыцця. Ён сам аднак астаецца зместам чалавечай гісторыі. Хрыстус
знаходзіцца блізка да кожнага з нас і вядзе нас па земскім шляху. Ён суправаджае
тых, якіх пераследуюць за веру. Астаецца ў сэрцах людзей спіхнутых на ўскраіну грамадства.
Ёсць прысутным ва ўсіх, якім пазбаўляецца права на жыццё. Мы можам слухаць, бачыць
і дакранацца Езуса ў Касцёле, асабліва ў словах і сакрамантах”,- сказаў Папа. Перад
адгаварэннем з вернікамі малітвы “Каралева Неба” Святы Айцец выказаў падзяку за матчыны
клопат Марыі, які ён зазнаў ў часе Апостальскага падарожжа ў Партугалію, якое закончылася
ў пятніцу 14-га мая. Пад-час гэтага 4-х дзённага паломніцтва Бэнэдыкт 16 маліўся,
ў прыватнасці, ў марыйным санктуарыі ў Фаціме.