2010-05-17 13:11:06

Амерыканскі габрэйскі камітэт удастоіў сваёй ўзнагародай кардынала Вальтэра Каспера


Амерыканскі габрэйскі камітэт удастоіў сваёй міжрэлігійнай ўзнагародай Исаі кардынала Вальтэра Каспера, старшыню Папскай рады па умацаванню хрысціянскага адзінства.
«Кардынал Каспер зрабіў шэраг выключна важных заяў, якія тычацца стасункаў паміж Каталіцкім Касцёлам і юдаізмам, а таксама рашуча выступаў супраць спробаў займацца празелетызмам сярод габрэяў. Ён таксама з'яўляецца лідэрам у барацьбе супраць антысемітызму і анты-іудаізму », - сказаў рабін Давід Розэн, кіраўнік міжрэлігійнага аддзела Амерыканскага яўрэйскага камітэта.
“Я глыбока крануты гэтым знакам адрознення, і не магу не выказаць маю глыбокую ўдзячнасць за гонар, якім мяне ушанавалі, як немец, як каталіцкі тэолаг і як старшыня Папскай камісіі па рэлігійных адносінах з габрэямі “, - сказаў у адказ кардынал Каспер. “Я глыбока ўдзячны за тое, што мне ўдалося спрыяць змене адносін паміж нашымі двума супольнасцямі”, дадаў нямецкі кардынал.









All the contents on this site are copyrighted ©.