2010-05-15 11:41:08

Лісабон. Пошта Партугаліі выпусціла ў зварот серыю марак, прысвечаную візіту Бенедыкта XVI.


Серыя складаецца з 3 марак з трыма Папамi, якія наведалі Партугалію: Павал VI ў 1967 годзе, Ян Павел II у 1982,1991 і 2000 гадах і цяпер Бенедыкт XVI. Яшчэ адна асобная марка прысвечана спецыяльна Бенедыкту XVI. Публікацыя суправаджаецца тэкстам кардынала Патрыярха Лісабона Жазэ дэ Кружa Палікарпу, у якім ён дае духовы партрэт Бенедыкта XVI, Папы, які нарадзіўся ў Германіі, перажыў драму Другой сусветнай вайны і з'яўляецца "адным з найвялікшых тэолагаў XX стагоддзя. Ён ажыццяўляў сваю акадэмічную місію ў дзяржаўным універсітэце, што дало яму магчымасць супаставіць багаслоўе як роздум пра веру з іншымі навукамі і ведамі ". "Рацыя веры і роля розуму ў рэлігійным вопыце з'яўляюцца і сёння пастаяннымі вымярэнням яго настаўніцтва", - сцвярджае кардынал Палікарпу, дадаючы, што Папа Язэп Ратцынгер - выдатны знаўца схаластыкі, але "ён не застаўся яе палоннікам, несумненна з-за таго факту, што глыбока вывучаў святога Аўгустынa, які ставіць пошук ісціны ў аснову разумення сэнса чалавечага існавання "."Яго артыстычная ўспрыймальнасць дапамагла яму ўбачыць гэты пошук як адкрытасць да прыгажосці. У рэшце рэшт, тое, што мы знаходзім у Царкве - гэта перш за ўсё вопыт прыгажосці", - заключае кардынал










All the contents on this site are copyrighted ©.