2010-05-14 15:34:21

Развітанне з Партугаліяй


Непасрэдна пасля Святой Імшы Бэнэдыкт 16 прыбыў на міжнароднае лётнішча ў Порто, каб адляцець у Рым. На лётнішчы чакалі на Папу найвышэйшыя цывільныя і касцельны ўлады Партугаліі. У сваёй развітальнай прамове Бэнэдыкт 16 зпачатку падзякаваў за гасціннасць уладам краіны. “Усім жыхарам Партугаліі, католікам і не католікам, мужчынам і жанчынам, якія тут жывуць, хоць і не нарадзіліся тут, я жадаю выказаць маё своеасаблівае прывітанне. Хай не спыняецца паміж вамі гармонія, якая ёсць асноўнаю для вашай кампактнасці, неабходнай дарогі, каб змагацца з выклікамі, што стаяць перад вамі”- сказаў Папа. “У Фаціме я маліўся за ўвесь свет упрошваючы, каб у будучыні.было ў ім больш братэрства і саліданасці, больш ўзаемнай павагі і адноўленага даверу ды ўпэўненасці ў Бога, нашага Нябеснага Айца”.- працягваў Бэнэдыкт 16. “ Гэта было мне радасцю бачыць сведчанне веры і абажання хрысціянскай супольнасці Партугаліі. Я бачыў энтузіязм дзяцей і моладзі, веру святароў, дыяканаў, законнікаў, пастырскую самаадданасць біскупаў. Маё жаданне ў тым, каб мой візіт стаў стымулам для новага духоўнага і апостальскага аднаўлення. Тое, каб Евангелле было прынята ў сваім поўным аб”ёме і было абвяшчана кожным вучнем Хрыста і выявілася як рошчына сапраўднага абнаўлення грамадства”.








All the contents on this site are copyrighted ©.