2010-05-14 15:34:55

Перадапошні дзень візіту Папы ў Партугалію


У чацьвер 13-га мая, пасля абеду Бэнэдыкт 16 сустрэўся ў Касцёле Святой Тройцы з прадстаўнікамі сацыяльнага душпастырства. У сваім казанні Папа гаварыў аб усеабдымным эканакмічным, культурным і духоўным крызісах. Выказаў удзячнасць за сацыяльныя і душпастырскія ініцыятывы, якія “змагаюцца з сацыяльна-эканамічнымі і культурнымі механізмамі, якія прыводзяць да аборту. Для ініцыятывыў накіраваных на абарону асноўных вартасцяў жыцця з моманту зачацця, сям”і, заснаванай на непарыўным шлюбе мужчыны і жанчыны. Ініцыятывы, якія дапамагаюць знайсці адказы на некаторыя з самых падступных і небяспечных выклікаў супольнаму дабру грамадства”,- сказаў Папа.

З Касцёла Святой Тройцы Бэнэдыкт 16 вяпнуўся да свайго дому адпачынку ў Фаціме, дзе сустрэўся з паругальскімі біскупамі, якіх 52-х. Папу павітаў арцыбіскуп Ортіга, старшыня Біскупскай Канфэрэнцыі, які ў доўгай сваёй прамове сказаў, між іншым, “што Партугалія ў сваёй гісторыі зазнала атэізм, гедэнізм, замахі на жыццё, сацыяльную галечу. Сёння часта веруючых людзей прызнаюць за адсталых. Мы ж хочам надаць першанство веры, разуметай як сустрэчу з Уваскрослым. Толькі Ён можа ўзбудзіць у вернікаў і святароў новую місійную свядомасць. Касцёл хоча даць надзею ўсім партугальцам цераз паказванне этыкі і хрысціянскіх вартасцяў, цераз праяўлянне любові ўсім, незалежна ад дыскрымінацыі і турботы пра годнасць сям”і”.- сказаў арцыбіскуп.
Бэнэдыкт 16 у сваім выступленні сказаў, “што ў сённяшніх часах патрэбныя спелыя свецкія асобы, якія атаясамлівалі б сябе з Касцёлам”. “Гэта асабліва важнае ў тых асяроддзях, дзе маўчанне веры ёсць шырэйшае і глыбейшае: менавіта ў асяроддзі палітыкаў, прадстаўнікоў інтэлігенцыі, работнікаў масс-мэдыяў, якія вызнаюць і садзейнічаюць монакультуры, з пагардай да рэлігійнага памеру і кантэмплятыўнасці жыцця. Ёсць многа веруючых людзей ў гэтых асяроддзях, аднак яны саромляцца і дапамагаюць сэкулярызму, які будуе плаціны для хрысціянскайга натхнення. Аднак жа ёсць шматдікія, якія абараняюць смела, энэргічна і добрасумленна ў гэтых асяроддзях каталіцкае вучэнне, будучы вернымі Настуніцкаму Ураду Касцёла.
Спасылаючыся да Году Святарства Папа заахвоціў біскупаў адкрываць духоўнае бацькоўства, асабліва да даручаных ім святароў. Спаслаўся таксама да сацыяльных праблем Партугаліі. У іх абліччы біскупы павінны рэагаваць на сур”ёзныя сацыяльныя недахопы, на кожную бяду, ў тым ліку на адсутнасць сэнсу жыцця і адсутнасці надзеі”..











All the contents on this site are copyrighted ©.