Львоў - з нагоды 90 гадовага юбілею з дня нараджэння Слугі Божага Яна Паўла ІІ яго
імем названа адна з вуліц пасёлка Рудня недалёка ад Львова.
Пасялковы галава Іван Бездзіль сказаў, што такое рашэнне было аднагалосна прынята
па просьбе мясцовых дэпутатаў. У савецкія часы грэка-каталіцкаму духавенству было
забаронена вяртацца з Сібіры і Казахстана на пастаяннае месца жыхарства ў Львоў, таму
многія спрабавалі знайсці жыллё ў прыгараднай вёсцы Рудня. Пасля легалізацыі Украінскага
Грэка-Каталіцкага Касцёла, у Рудні пачала дзейнічаць адноўленая Львоўская духоўная
семінарыя, недалёка ад якой, у доме манахаў студытаў пасля вяртання з Рыма на радзіму
жыў дзеючы Кіраўнік УГКК Любамір Гузар.