2010-05-13 13:37:18

Сустрэча Папы з прэм"ер міністрам


У сераду 12-га мая а поўдні Папа сустрэўся з прэм”ер-міністрам Партугаліі Хазэ Сократэс. Раней гэты міністр сказаў, што візіт Бэнэдыкта 16 з”яўляецца гонарам і годнасцю для Партугаліі.
Пасля сустрэчы Сократэс падкрэсліў важнасць, якую ў грамадстве маюць каталіцкія ўстановы, асабліва, калі гаворка ідзе аб іх заангажаванні ў галіне сацыяльнай палітыкі. Ён указаў вялікае значэнне супрацоўніцтва паміж Дзяржавай і Касцёлам у гэтай галіне. Папа заявіў, што гэтыя адносіны трэба не толькі захаваць, але і развіваць.










All the contents on this site are copyrighted ©.