2010-05-13 13:42:25

Ружанцовая малітва ў Капліцы Аб"яўленняў


Затым Папа другі раз прыбыў да Капліцы Аб”яўленняў, каб адгаварыць Ружанец. Зпачатку ён запаліў свечку, якую трымаў у руках, а потым адгаварыў малітву блаславенства свеч, пасля чаго выступіў з прамовай. Ён прасіў, за заступніцтвам Божае Маці, каб “ усе сем”і народаў жылі ў міры і згодзе пакуль не аб”яднаюцца канчаткова ў адзіным толька Божым Народзе”. Далей Бэнэдыкт 16 нагадаў, што “ў нашых часах, у якіх веры пагражае знікненне быццам бы не падпаленага полымя, на значнай тэрыторыі Зямлі, прыярытэтам з”яўляецца зрабіць Бога прысутным на гэтым свеце і адкрыць людзям доступ да Бога”. “Не якогасці бога, але таго Бога, які прамаўляў на Сінаі; таго Бога, якога аблічча мы пазнаем у любові, ў любові Езуса Хрыста ўкрыжаванага і Уваскрослага”,- патлумачыў Святы Айцец.
Бэнэдыкт 16 выказаў ўпэўненасць, што “ў Фаціме суправаджае яго пабожнасць і любоў вернікаў, там сабраных ды з цэлага свету. “Я бяру з сабою клопаты і надзеі нашага часу ды болі зраненага чалавецтва, праблемы свету і я прыбыў сюды, каб скласці іх ля ног Фацімскай Багародзіцы.”,- сказаў Папа.
На гэтым закончыўся другі дзень паломніцтва Папы у Партугалію. Позным вечарам Святы Айцец прыбыў да дому “Nossa Senhora do Carmo” на начлег








All the contents on this site are copyrighted ©.