2010-05-13 13:38:28

Прыбыццё Святога Айца ў Фаціму у сераду


Пасля сустрэчы з прэм”ер –міністрам Святы Айцец развітаўся з Лісабонам і прыбыў, пасля гадзіны 20-й паводле беларускага часу, ў Фаціму—галоўную мэту візіту. Першыя крокі накіраваў да Капліцы Абьяўленняў, ў якой на працягу некалькіх хвілін засяродзіўся на малітве. Затым укленчыў перад статуяй Фацімскай Божай Маці і прачытаў малітву. Склаў у Непарочнае Сэрца Марыі радасці і надзеі, праблемы і пакуты. “Усіх даручаю Табе, Найсвятая Марыя, Божая Маці і наша Маці”,- маліўся Папа. Спаслаўся да замаху на Яна Паўла ІІ 13-га мая 1981-га году і “нябачнай рукі”, якая выратавала яго тады ад смерці.
На заканчэнне Святы Айцец падарыў санктуарыю Залатую Розу, якую прывёз з Рыму ў знак падзякі за цуды, якія Усемагутны Бог здзейсніў праз Марыю ў сэрцах пілігрымаў, што прыязджаюць да Яе дому. “Я ўпэўнены, што пастушкі з Фацімы, бласлаўлёныя Жасінта і Францішак ды Слуга Божая Лусія ад Езуса суправаджаюць нас у гэтай хвіліне малітвы і радасці”,- сказаў Бэнэдыкт 16.








All the contents on this site are copyrighted ©.