2010-05-13 15:08:29

На месцы З'яўленняў Папа звяртаецца па дапамогу да Марыі ад чалавецтва:" На руках Любові трымаецца свет!" ,"чалавек здолеў спусціць з ланцуга цыкл смерці і страхаў, але сам не здольны спыніць яго!"


Сёння ў свята Ушэсця Хрыста, калі ад 1917 года Касцёл прыпамінае таксама Фатымскую Багамаці, Папа Бенедыкт 16 на месцы З'яўленняў Беззаганнай Марыі беззаганным дзеткам азначвае 10-годдзe беатыфікацыі Жачінты і Франсіску разам з Божым народам. У трэцім дні візіту Папа раніцай старшынстваваў урачыстай Святой Імшы на плошчы перад санктуарыем у Фаціме з нагоды 93-й гадавіны абьяўленняў Божай Маці тром пастушкам. У сваім казанні ў часе гэтае Літургіі Святы Айцец сказаў:
"Я прыбыў пілігрымам у Фатыму, у гэты дом Марыі. які Яна выбрала , каб гаварыць з намі; прыбыў, каб радавацца прысутнасці Марыі і Яе матчынай апецы, бо сёння ўся пілігрымуючая Царква, якую зажадаў стварыць Сын ейны як інструмант евангелізацыі і таямніцы выратавання, звяртае свой позірк да Фатымы. Прыбыў, каб маліцца разам з Марыяй і мноствам пілігрымаў за ўсё наша чалавецтва, параненае галечай і пакутамі. Прыбыў сюды з тымі ж пачуццямі, якія найперш выпрабавалі блаславёныя Жачінта і Франсіску разам са слугіняй Божаю - сястрой Люсіяй; пачуццямі любові да Езуса, каб сцвердзіць, што Яго любяць святары і трымаюць зорка вочы на Ім, таксама як і ўсе іншыя служыцелі Касцёлу і ўсе людзі добрай волі. Пан Езус - наша надзея - з намі, у сваёй міласэрднае любові Ён працягвае дарыць будучыню Свайму народу, будучыню ў еднасці з Сабою." Далей Папа падкрэсліў важнасць прысутнасці на гэтай святой Імшы ў Фатыме так шматлікіх вернікаў з самой Партугаліі, але і з многіх іншых краін свету і тых, хто праз СМІ моляцца разам з цэлым Касцёлам на месцы так надзвычайнай падзеі ў гістарычна нядаўніх часах. Бенедыкт 16 сказаў далей:"Праз 7 гадоў вы прыедзеце сюды адзначаць 100-годдзе першага візіту, які "Панна прыйшоўшая з нябёсаў(так апісвалі дзеткі)", зрабіла, каб стацца настаўніцаю для малых на дарозе да Любові Тройцы і павяла да разумення самога Бога як найбольшае прыгажосці ў чалавечым існаванні. Наша надзея мае рэальны фундамент, забазаваны ў гістарыі і адначасова перавышаючы яе - гэта Езус Назаранін. Але мы самі павінны рабіць крок да Яго." Далей Папа звярнуўся да слоў самога Хрыста:"Блаславёныя тыя, хто слухае слова Божае і следуе яму" і дадаў: "Аднак хто мае час слухаць Ягонае слова і аддавацца поўняю на службу Ягонае любові? Хто чувае ў начы сумніваў і няпэўнасці на сардэчнае малітве? Хто чакае ўзыходу новага дня, трымаючы запаленым вагонь веры? Божая вера адчыняе чалавеку гарызонты трывалай надзеі, якая не расчаруе, кіруе да моцнага фундаменту, на які можна абапераці без страху сваё жыццё - аддацца ў поўным даверы ў рукі Любові, на якой трымаецца увесь свет."
Гаворачы пра таямнічае месца Аб'яўленняў Марыі, святы Айцец сцвердзіў, што гэта ня ёсць зачыненай старонкай гісторыі, але выклікам сучаснаму чалавецтву. "Чалавечая сям'я, гатовая прынесці ў ахвяру на алтары эгазму нацыі, расы, ідэалёгіі, групы, індывіда, найдаражэйшыя каштоўнасці, прыйсце з Неба нашай блаславёнай Маці дорыць магчымасць тым, хто Ёй даверыцца, зноў атрымаць у сэрца дар любові Божае" Далей была выказана радасць, што, калі тады, у 1917 годзе, іх было толькі трое , сёння сведкамі Фатымскага пасланніцтва ёсць мільёны на планеце, якія праз братэрскую салідарнасць будуць рыхтаваць і абвяшчаць у наступныя 7 гадоў, якія засталіся да 100-годдзя Аб'яўленняў, трыумф Беззаганнага Сэрца Марыі і хвалу святой Тройцы .
Пасля блаславенства Папа сустрэўся з хворымі вернікамі і запэўніў у спачуванні іхняму крыжу, абадзёрыўшы ў тым, што іхнія пакуты абдымаюць Крыж Хрыстовы і спрыяюць адкупленчай таямніцы. Напрыканцы Папа звярнуўся да пілігрымаў з розных грамад свету на розных мовах.










All the contents on this site are copyrighted ©.