2010-05-13 14:58:52

"Бласлаўлёны той, хто прыходзіць ў імя Пана"- працяг


 Паважаныя cлухачы мы працягваем чытаньне кнігі cьвятара Варшаўcкай Тэалагічнай Акадэміі і cьвятара Яна Лаха, пад назвай “Блаcлаўлёны, хто прыходзіць у імя Панcкае”.
Аўтар гэтай кнігі‚ праcочвае развіцьцё меcыянкай ідэі ад чаcоў Цара Давіда да першахрыcьціянкай эпохі, разглядae некаторыя значныя тэкcты Старога і Новага Запаветаў, прадказваючыя меcіянcтва Езуcа Хрыcта‚ такія, напрыклад, як прароцтва прарока Натана ў 2 кнізе Самуэля. Cёньня мы працягваем чытаць cтаронкі другой главы гэтай кнігі пад назвай “Адрынуты наcтаўнік””, дзе аўтар дзе аўтар разважае над эвангельскім апiсаньнем урачыстага ўезду Езуса ў Ерузалiм.

У 8 вершы апісаньня ўрачыстага ўезду ў Ерузалім эвангелістам Маркам гаворыцца аб расьціланьні на шляху Езуса вопраткі і зрэзанага з дрэваў вецьця – у гэбрайскай традыцыі гэта азначала праяву ўшанаваньня Езуса і падпарадкаваньня яму. Кіданьне пад ногі Езусу зрэзаных з дрэў галінаў вельмі праўдападобна, паколькі існаваньне такога звычая пацьвярджаюць па-за біблейскія крыніцы. Некаторыя дасьледчыкі тлумачаць гэта таксама тым, што ўезд Езуса ў Ерузалім магчыма адбыўся на Сьвята Кучак, калі па звычаю прыносіліся букеты з пальмавых галінаў .
Верш 9 узгадвае аб асобах якія папярэджвалі і спадарожнічалі Езусу: “І тыя, што йшлi перад iм і за iм крычэлi, мовячы: ”Асанна! Бласлаўлёны, хто прыходзiць у iмя Пана! Бласлаўлена валадарства Айца нашага Давiда, якое прыходзіць ў iмя Пана! Асанна на вышынях!” З гэтага апісаньне, можна заключыць, што гаворка ідзе аб натоўпе, аб мностве людзей, якія йшлі перад Езусам і за ім. Нават калі з апавяданьня аб падрыхтоўцы да ўваходу не вынікае прысутнасьць пры гэтым вялікай колькасьці сьведкаў, нельга забываць, што эвангеліста Марк паведамлляе, што Езус выйшаў з Ерыхону ў суправаджэньні вучняў і мноства народа.
Вершы 9-10 паказальныя ў тых адносінах , што менавіта ў іх зьмяшчаюцца звароты да Езуса як да Месіі: “”Асанна! Бласлаўлёны, хто прыходзiць у iмя Пана! Бласлаўлена валадарства Айца нашага Давiда, якое йдзе ў iмя Пана ! Асанна на вышынi!”. Першы з іх - гэта “Асанна”, якое ў перакладзе з гэбрайскай мовы азначае - «Уратуй жа!». Гаворка ідзе аб ускліканьні, зьвернутым да Бога, і яно мела мноства адценьняў у Старым Запавеце ў залежнасьці ад кантэксту. У Кнізе Валадарстваў, напрыклад, гэтае ўскліканьне зьяўляецца крыкам аб дапамозе, зьвернутым да чаканага Валадара. Нават калі этымалагічна зварот да Бога «уратуй жа!» сьведчыў аб выкарыстаньні яго ў пэўнай небясьпецы, аднак, ужо ў старазапаветнай традыцыі ён ужываўся, таксама, як літургічнае прывітаньне, каб выказаць пачуцьці ўрачыстасьці і радасьці.
Месіянскае значэньне мае і грэцкае слова слова «Ерхоменос», якое перакладаецца “хто прыходзіць у імя Пана”. У грэцкім варыянце яно выступае ў ролі назоўніка і мае на ўвазе «эсхаталагічнага вандроўніка» - Збавіцеля. Трэба адзначыць, што Ян Хрысьціцель таксама ўжывае яго для вызначэньня чаканага Месіі.
Месіянскі характар маюць таксама словаспалучэньні бласлаўленьня, адрасаваныя Езусу: «Бласлаўлёны, хто прыходзіць у імя Пана! Бласлаўлёна валадарства Айца нашага Давіда»! Гэтыя ўскліканьні сягаюць самых глыбіняў прароцтва Натана, якое, многія стагодзьдзі заставалася надзённым, і нарэшце, напрыканцы старазапаветнай эпохі, набыла форму чаканьня эсхаталагічнага Месіі.
«Бласлаўлёны, хто прыходзіць у імя Панскае» - ускліканьне, вядомае з 118 Псальма. Гэтыя словы ўжываліся даволі часта, бо служылі літургічным прывітаньнем. Яны, таксама, маглі быць рэфрэнам, што паўтараўся натоўпам, які йшоў за Езусам у Ерузалім. Гэтыя словы, у 118 псальме выказвалі радасьць пелігрымаў у момант прыбыцьця ў Ерузалім і ў Ерузалімскую сьвятыню, іх радасьць быць каля Пана. Таму яны аднесены да прышэсьця Езуса. Таму, таксама, ужываецца слова Асанна. І таму ўся сцэна ўезду Езуса ў Ерузалім мае месіянска-эсхаталагічнае гучаньне.
Трэба заўважыць, што юдэйская традыцыя адносіла псальм 118 да асобы цара Давіда, што, без сумніву, было вядома як Езусу, гэтак яго сучаснікам. Таму няма нічога дзіўнага ў тым, што першахрысьціяне асацыявалі ўрачыстае яўленьне «другога Давіда» з Аліўнай гары менавіта са словамі дадзенага псальма, якія зьяўляюцца найбольш поўным выразам традыцыі чаканьня эсхаталагічнага Збаўцы.

Шаноўныя cлухачы, вы cлухаеце cтаронкі з кнігі польcкага бібліcты і тэолага Яна Лаха‚ пад назвай “Блаcлаўлёны, хто прыходзіць у імя Панcкае”. У нашай наcтупнай перадачы праз тыдзень мы працягнем чытаньне наcтупных разьдзелаў з гэтай кнігі.







All the contents on this site are copyrighted ©.