2010-05-12 13:39:03

У Лісабоне позным вечарам, у аўторак 11-га мая, Папа адслужыў Святую Імшу на Плошчы “Тэррэйро до Пако”.


У казанні Бэнэдыкт 16 нагадаў шматвяковае місійнае заангажаванне мясцовага Касцёла. “На пяці кантынентах існуюць мясцовыя Касцёлы, якія маюць свае вытокі ў дзейнасці партугальскіх місіянароў”,- адзначыў Папа. “Сёння, ўдзельнічаючы ў пабудове Еўрапейскае Супольнасці вы узносіце ўклад вашай культурнай і рэлігійнай тоеснасці. Слова Божае не блукае і не ўводзіць ў зман”. Тут Святы Айцец назваў мноства Святых, якія паходзяць з Партугаліі. Прызнаў, што “Касцёл не адчувае недахопу ў запальчывых дзецях, і нават бунтаўнікоў, але гэта аднак у Святых прызнае ён свае характэрныя прыкметы і толькі ў іх зазнае глыбокую радасць”.
Папа падкрэсліў, што цяпер найважнейшым душпастырскім заданнем ёсць тое, каб “кожны хрысціянін быў праменюючай прысутнасцю евангельсккай пэрспэктывы ў свеце, сям”і, ў культуры, эканоміі, ў палітыцы”.
Святы Айцец нагадаў, што “ўваскрасенне Хрыста запэўнівае нас, што ніякая варожая сіла ніколі не можа знішчыць Касцёл”. Так, што наша вера мае свой фундамент, але трэба, каб вера стала жыццём у кожнага з нас. Таму мы павінны ўзняць вялізныя і шырокія намаганні, каб кожны хрысціянін стаў сведкам здольным праглядаць гэтае пытанне з жыццядайнай яму надзеяю”,- завершыў сваё казанне Папа.
Царкоўныя іерархі і мэрыя Лісабона гарантавалі поўную бяспеку ўдзельнікам. Падчас Імшы Папы працавала 3 тысячы валанцёраў; былі прадугледжаны асаблівыя зоны доступу для дарослых людзей з фізічнымі абмежаваннямі (1500 месцаў на плошчы муніцыпалітэта, дзе праехаў папамобiль), для моладзі і дзяцей (побач з алтаром ) Вакол 'Terreiro do Paço' (гэта гістарычная назва плошчы ля каралеўскага палацу, які быў разбураны землятрусам і цунамі 1775 года, якая цяпер мае назву Рынкавай) ўсталяваныя 6 гіганцкіх экранаў, каб гарантаваць тым, хто не трапіў ў зону набажэнствa, магчымасць бачыць цырымонію. Айцец Марыё Руі Педра, кіраўнік аргкамітэту, паведаміў, што выдаткі, звязаныя з правядзеннем Літургіі, былі першапачаткова роўныя амаль нулю дзякуючы папярэднім ахвяраваньням прадпрыемстваў і прыватных асоб, lда іх дадаліся іншыя грошы. Падчас прынашэньня дароў 11 мая былі сабраны яшчэ сродкі, якія пажадалі ахвяраваць прысутныя, каб пакрыць іншыя выдаткі, роўныя прыкладна 200.000 Euro. Перад пачаткам набажэнства мэр Лісабона Антоніо Коста ўручыў Папy ключы ад горада.







All the contents on this site are copyrighted ©.