2010-05-12 13:42:40

Пасланне з нагоды 50-ці годдзя духоўнае семінарыі


Пасля Святога прычасця спасылаючыся на бачны на ўзгорку берагу ракі Тагу вялікі помнік Хрыста Караля Папа сказаў кароткае пасланне на заканчэнне 50-ці годдзя тамашняе духоўнае сэмінарыі. Статуя Хрыста з распрасцёртымі рукамі, якая ўзносіцца над семінарыяй, мае 28-м метраў вышыні і стаіць на 82-х метровым педэстале. Гэтая фігура з самых вышэйшых у Партугаліі,- дамінуе над сталіцаю краіны. У пасланні Папа адзначыў, што “постаць Хрыста адкрывае рукі на ўсю Партугалію, быццам-бы нагадваючы ёй аб Крыжы”, на якім Езус “паказаў Сябе як Караля і Слугу, таму што ёсць сапраўдным Збавіцелем чалавецтва”. Бэнэдыкт 16 падкрэсліў, што ў санктуарыі “кожны вернік можа праверыць, як крытэрыі Каралеўстваа Хрыста адбіліся на ягоным жыцці”.








All the contents on this site are copyrighted ©.