2010-05-11 13:43:27

Пачалося ХV Апостальскае падарожжа Папы Бэнэдыкта 16 па-за межы Італіі—ў Партугалію


З нагоды 10-ці годдзя бэатыфікацыі двух з трох дзетак—сведкаў цуда Аб"яўлення Марыі, якое адбылося ў 1917-м годзе ў Фаціме—Жацінты і Франсіска, гэтую заходнееўрапейскую краіну наведвае Святы Айцец. Гэта ўжо пяты раз, што Папы Рымскія наведваюць Партугалію. Раней Папа Ян Павал ІІ быў чатыры разы там.
11-га мая раніцай Папа адправіўся з рымскага міжнароднага аэрапорта Ф"юмічыно і а гадзіне 11-й паводле партугальскага часу, ( 13-я паводле беларускага) прыбыў ў Лісабонскі міжнародны аэрапорт Портэля, дзе адбылася афіцыйная сустрэча Святога Айца. Цырымонія прывітання прайшла ў манастыры айцоў- Ерамітаў. У сваёй прывітальнай прамове Бэнэдыкт 16 сказаў:
“Толькі цяпер я змог прыняць ветлівае запрашэнне Спадара Прэзыдэнта і маіх братоў у Біскупстве наведаць гэты дарагі і старажытны народ, які ў гэтым годзе святкуе стагоддзе з дня абвяшчэння Рэспублікі. Упершыню ад калі Божы Провід паклікаў мяне на Пятровую Сталіцу, я адчуваю вялікі гонар ды удзячнасць прыбыць да гэтае зямлі”.
RealAudioMP3
“З самага пачатку нацыянальнага ўсведамлення, партугальскі народ звяртаўся да Наступніка Святога Пятра, каб пацвердзіць прызнанне як Нацыі, ў выніку чаго, мой Папярэднік быў удастоены надаць Партугаліі, ў асобе Караля тытул Вернасці за высокія ды ўстойлівыя паслугі ў Евангельскай справе. Цудоўная падзея адбылася 93-ы гады таму назад, калі Неба адкрылася менавіта ў Партугаліі—як акно надзеі, якое Бог адкрывае , калі чалавек перад Ім закрывае дзверы— каб зберагчы ва ўлоне чалавечай сям”і, вузы братжрскае салідарнасці, якія прытрымліваюцца ўзаемнага прызнання адзінага і таго самага Пана. Справа ідзе пра план любові Бога, які не залежыць ад Папы Рымскага ці любой іншай касцейльнай ўстановы: “Гэта не быў Касцёл, які падрыхтаваў здарэнні ў Фаціме,- як сказаў-бы кардынал Мануэль Чэрэера,- але гэта Фаціма выявіла сябе Касцёлу”.
“Ад мудрых уяўленняў аб жыцці і аб свеце,- сказаў далей Папа,- выходзіць справядлівае ўпарадкаванне грамадства. Касцёл умешчаны ў гісторыі, адкрыты на супрацоўніцтва з тымі, хто не адкідае толькі да прыватнай сферы разважанні аб сэнсе чалавечага жыцця. Рэспубліканскі пералом, які адбыўся ў Партугаліі сто гадоў таму, і адзяліў Касцёл ад дзяржавы адкрыў новую прастору свабоды для Касцёла, якой надалі форму два Канкардаты ад 1940-га і 2004-га гадоў, ў культуных і касцельных галінах, якія былі намечаныя вельмі хуткімі зменамі. Цярпенні, выкліканыя пераўтварэннямімі, былі наогул, перамаганыя з мужнасцю. Жыццё ў плюралізме сістэмаў вартасцяў і ў этычных рамках патрабуе глянуць у цэнтр самога сябе і ў істоту хрысціянства, ў мэтах павышэння якасці сведчанняў аж да святасці, каб знайсці дарогі місіі аж да радыкальнага пакутніцтва.
На заканчэнне прывітальнай прамовы Папа даручыў увесь партугальскі народ заступніцтву Фацімскай Божай Маці .








All the contents on this site are copyrighted ©.