Бэнэдыкт 16 да журналістаў: сённяшняе пераследаванне Касцёла гэта вынік грахоў
“Пераследаванні Касцёла ня ёсць вонкавым, але з”яўляецца вынікам граху, якім
ёсць злоўжыванні адносна непаўналетніх, што здзейснілі духоўныя”,- сказаў Святы Айцец
адносна скандалу пэдафіліі у размове з журналістамі, якія суправаджаюць яго ў паломніцтве
да Партугаліі. Як звычайна на палубе папскага самалёта адбылася кароткая прэс-канферэнцыя. Пытанні
ў асноўным менавіта тычыліся з”явы сэксуальнага гвалту ў дачыненні да непаўналетніх,
што Бэнэдыкт 16 назваў “сапраўды жудасным”. Папа дадаў, што ў такіх выпадках “прабачэнне
не заменіць справядлівага правасуддзя”. Пералічваючы “адказы, якія Касцёл павінен
даць,” Папа гаварыў аб пакуце, малітве, дараванні, якія трэба будзе мець, але таксама
і аб патрэбе справядлівасці, таму, што дараванне не замяніць справядлівасці”. Іншымі
словамі, падвёў вынік Бэнэдыкт 16, неабходным з”яўляецца “пастаяннае наверненне ды
тры багаслоўскія дабрачыннасці: вера, надзея і любоў. Cвяты Айцец затым адзначыў,
што цяперашнія пакуты з”яўляюцца часткаю цярпенняў, што былі прадказаныя ў трэцім
сакрэце Фацімы. “Побач місіі цярпення Папы, якое ў першую чаргу мы можам адчуць пасля
замаху на Яна Паўла ІІ, ў пасланні Фацімы знаходзяцца ўказанні, што тычацца будучыні
Касцёла”,- падкрэсліў Пантыфік. Бэнэдыкт 16 нагадаў, што “Пан прадказаў, што Касцёл
будзе цярпець аж да канца свету”. “Гэта мы бачым сёння асабліва моцна”,- заключыў
прэс-канфэрэнцыю Папа.