2010-05-10 14:05:48

Упершыню за апошнія 70 гадоў адбылася Інтранізацыя біскупа Мукачаўскай дыяцэзіі ГКК


Мукачава, Украіна - Папа Рымскі Бенедыкт XVI 17 Сакавіка прызначыў Мілана (Шашыка), былога тытулярнага біскупа Баноніі і Апостальскага адміністратара ad nutum Sanctae Sedis Мукачаўскай грэка-каталіцкай дыяцэзіі, яе біскупам. Урачыстая Інтранізацыя біскупа Мілана на катэдру Мукачаўскай дыяцэзіі адбылася 24 красавіка. Інтранізацыя біскупа Мукачаўскай дыяцэзіі ГКК здзейснілася ўпершыню за апошнія 70 гадоў.
У мерапрыемстве прынялі ўдзел каля 20 грэка-каталіцкіх біскупаў з Украіны, Венгрыі і Славакіі на чале з прадстаўніком Ватыкана ў Кіеве. У рамках урачыстасцяў асвяцілі памятны знак на плошчы біскупа Андрэя Бачынскага.
У сераду, 28 красавіка, новапрызначаны біскуп сустрэнецца з журналістамі, з якімі агледзіць нядаўна завершаную рэканструкцыю верхняй частцы біскупскай рэзідэнцыі.
Уладыка Мілан (Шашык) 7 гадоў быў Апостальскім адміністратарам Мукачаўскай грэка-каталіцкай дыяцэзіі. Апошнім Апостальскім адміністратарам на Закарпацьці быў біскуп Тэадор Ромжа.








All the contents on this site are copyrighted ©.