2010-05-10 14:06:01

Масква - у праваслаўным Свята-Ціханаўскім гуманітарным універсітэце адбылася чарговая, а разам з тым стаўшая традыцыйнай гасцёўня - лекцыя.


На гэты раз з ёй выступіў рэктар Папскага універсітэта Св. Тамаша Аквінскага ў Рыме прафесар Чарльз Марэрод. Даклад быў прачытаны у рамках пасяджэння Навукова-метадалагічнага семінара тэалагічнага факультэта на тэму «Тэалогія ў сістэме навуковых ведаў: традыцыі-сучаснасць - перспектывы». У сваім дакладзе «Некаторыя аспекты сучаснага атэізму і Св. Тамаш Аквінскі» госць з Рыма пракаментаваў пытанні, якія ставяць атэісты, на яго думку, вельмі актыўна. Святар заклікае не адмахвацца ад іх пытанняў, бо адказ на іх дапаможа хрысціянам лепш пазнаць саміх сябе: "Той Бог, у якога мы верым, надасць аблічча грамадству, у якім мы жывем».
Ва ўступным слове рэктар Свята-Ціханаўскага універсітэта Уладзімір Вараб'ёў падкрэсліў важнасць такіх ініцыятываў: «Без кантактаў з заходнімі тэалагічнымі універсітэтамі мы не зможам хутка выйсці на сучасны ўзровень».








All the contents on this site are copyrighted ©.