Папа Бенедыкт XVI прызначыў новага кіраўніка Касцёлу Польшчы
Папа Рымскі 8 мая 2010 года намінаваў новым Мітрапалітам Гнезненскім і прымасам
Польшчы арцыбіскупa Юзафa Кавальчыкa. Да гэтага часу іерарх амаль на працягу 21 года
з’яўляўся Апостальскім нунцыем у Польшчы. Абвяшчэнню папярэднічала прыняццё Святым
Айцом Бэнэдыктам XVI просьбы арцыбіскупа Генрыха Мушынскага аб яго адстаўцы з пасады
Першапастыра па асягненні пенсійнага ўзросту. Tытул "прымас Польшчы" замацаваны
па традыцыі за арцыбіскупам Гнезна - у гэтым горадзе дзейнічае найстарэйшая Арцыбіскупская
каtедра ў краіне. Напрыклад, кардынал Глемп стаў прымасам у 1981 годзе, узначаліўшы
арцыдыяцэзію, якая аб'ядноўвала і Гнезна, і Варшаву. У 1992 годзе Папа Ян Павeл
II рэфармаваў польскую іерархію, і Варшаўская арцыдыяцэзія стала самастойнай.