У Шры-Ланцы будзе створаны манаскае цыстэрцыянскае аббацтва
З гэтай мэтай з абацтва Святога Крыжа, размешчанага непадалёк ад аўстрыйскай сталіцы
горада Вены, у Шры-Ланку адправіліся чацвёра манахаў-цыстерцыянцаў. А пачалося
ўсё ў 2001 годзе, калі ў Аўстрыю прыбыло трое юнакоў з арцыдыяцэзіі Каломба (сталіцы
Шры-Ланкі), каб прыгатавацца да манаскага жыцця згодна з цыстерцыянскай традыцыяй.
Цяпер, адгукаючыся на заклік свайго арцыбіскупа, яны вяртаюцца на радзіму, каб заснаваць
там сваё абацтва. Новая ўстанова спачатку будзе дзейнічаць як дыяцазальны Інстытут
клаўзуровага (затворніцкага) характару, у надзеі, што пазней цалкам здолее далучыцца
да сям'і – старажытнага каталіцкага Ордэну Цыстерцыянцаў.Як паведамляе інфармацыйнае
агенцтва Fides, ідэя ўстановы такога манастыра каля Каломба нарадзілася ўжо даўно.
Пераадолеўшы розныя цяжкасці, падчас апошняй капітулы абацтва Святога Крыжа пад Венай,
якая праходзіла ў лютым 2010 года, было прынята рашэнне абвяртанні трох і высылцы
яшчэ аднаго – усяго чатырох манахаў у Шры-Ланку, краіну, дзе існуе доўгая традыцыя
буддыстского манаства, але якая да гэтага часу не знаёмая з хрысціянскім.