2010-05-06 17:33:35

З 11 да 14 мая 2010 года пройдзе ХV Апостальскае падарожжа Папы Бенедыкта 16-га па-за межы Італіі - ў Партугалію.


У 1917 года Найсвятая Багародзіца з'явілася 3-м пастушкам блізка мясцовасці Фаціма ў цэнтральнай Партугаліі. З нагоды 10-годдзя беатыфікацыі двух сведкаў цуда - Жачінты і Франсіска (яны хутка памёрлі, а трэцяя дзяўчынка Люсія сталася законніцай, яна таксама чула словы аб залежнасці гісторыі чалавецтва ад выбараў Расіі ў 17 годзе) гэтую краіну наведае Свяцейшы Айцец. Свяцейшы Айцец адправіцца з рымскага міжнароднага аэрапорта Фюмічіно раніцою 11 мая і перад паўднём прыбудзе ў Лісабонскі міжнародны аэрапорт Портела, дзе адбудзецца афіцыйная сустрэча. Цырымонія прывітанняў пройдзе ў манастыры айцоў - еранімітаў. Потым Бенедыкт XVI зробіць візіт ветлівасці да прэзідэнта Партугаліі Ганібала Каваку Сільві ў Віфліемскі Палац. Гэта – афіцыйная рэзідэнцыя кіраўніка дзяржавы. Увечары Свяцейшы Айцец узначаліць святую Імшу на сталічнай плошчы ля галоўнай базілікі.
12 мая раніцай адбудзецца сустрэча Папы з дзеячамі нацыянальнай культуры, якая пройдзе ў Бетлеемскім культурным цэнтры Лісабона. Апоўдні, у памяшканні Апостальскай нунцыятуры, Бенедыкт XVI сустрэнецца з прэм'ер-міністрам Партугаліі Жозе Сократэшам. Увечары Свяцейшы Айцец паляціць верталётам у Фаціму, дзе наведае капліцу, пабудаваную на месцы з'яўленняў Найсвятой Багародзіцы. Пазней у храме Найсвяцейшай Тройцы адслужыць Вячэрню разам са святарамі, дзе будуць маліцца разам законныя асобы, семінарысты і вернікі. А ў 21:30 блаславіць факельнае шэсце моладзі на плошчы Фацімскага санктуарыя і распачне начное чуванне ў капліцы з малітваю на Ружанцы .
Раніцай 13 мая Бенедыкт XVI ўзначаліць Боскую Службу на плошчы Фацімскага санктуарыя, а пасля паўдня, у храме Найсвяцейшай Тройцы, сустрэнецца з прадстаўнікамі арганізацый, якія займаюцца сацыяльным душпастырствам. Пасля ў канфярэнц-залі дома Маці Божай Кармелітанскай сустрэнецца з Партугальскай біскупскай Канфярэнцыяй. У апошні дзень візіту 14 мая Свяцейшы Айцец наведае горад Порта, дзе раніцай адцэлебруе Еўхарыстычнае набажэнства пад адкрытым небам. Перад абедам у мясцовым міжнародным аэрапорце адбудзецца афіцыйная цырымонія развітання. Вылет вяртання ў Рым запланаваны на 14 гадзін.
Сайт " www.catholic.by " публікуе каментар.
«Візіт Бэнэдыкта XVI у Фаціму будзе вяртаннем Святога Айца да месца, дзе здзейсніліся здарэнні, вывучэннем якіх ён старанна займаўся з духоўнага і тэалагічнага пункту гледжання», — адзначыў айцец Федэрыко Ламбардзі SI, кіраўнік Прэс-службы Апостальскай Сталіцы. Па словах прадстаўніка Ватыкана, візіт у Партугалію будзе для Пантыфіка нагодай вярнуцца да часоў даследавання так званай «трэцяй фацімскай таямніцы», якую сённяшні Папа вывучаў як прэфект Кангрэгацыі Веранавучaння. У той час кардынал Ёзаф Ратцынгер, ён даследаваў з'’яўленні Маці Божай у Фаціме і прадставіў тэалагічную дакументацыю, што тычылаcя таямніц. Зараз жа Папа наведае Фаціму з нагоды 10-годдзя беатыфікацыі Жачінты і Францішка, двух з трох пастушкоў, якім аб’яўлялася Панна Марыя ў перыяд з 13 мая па 13 кастрычніка 1917 году. Абое памерлі ў дзіцячым узросце. «Трэцяя фацімская таямніца» была адкрыта перад 2 Сусветнай вайной сястрой Люciяй свайму біскупу, які абвясціў аб змесце Папу Рымскага. Законніца Люсія памерла 14 лютага 2005 году, мела сустрэчы з кардыналам Ратцынгерам і Папам Янам Паўлам 2-м. Паводле тагачаснага прэфекта Кангрэгацыі Веранавучaння, трэцяя таямніца гаворыць аб ахвяры мучанікаў Касцёла ў ХХ стагоддзі, Ян Павел ІІ бачыў у ёй таксама й прадказанне замаху на яго.







All the contents on this site are copyrighted ©.