2010-05-06 19:13:18

Ватыкан. 30 Швейцарскіх гвардзейцаў прысягнулі на вернасць Папе і Царкве.


Як і кожны год, урачыстасці прайшлі 6 мая –y Дзень Папскай Швейцарскай гвардыі на ўспамін аб 147 героях.Яны загінулі пры абаране ў 1527 годзе жыцця Папы Клімента VII і усяго Касцёла падчас аблогі Рыму войскамі імператара Карла V. 42 байцы, што засталіся тады ў жывых, здолелі правесці Папу Рымскага патаемным ходам «пассэтто» ў крэспасць святога Анёла (Сант Анджэла). Надвячоркам па традыцыі кожны год 30 новых членаў Папскай гвардыі ў прысутнасці сваякоў, дыпламатаў і высокіх прадстаўнікоў Касцёла ўрачыста прысягаюць на вернасць Папе і Царкве. Паўтарыў прысягу і камандзір маёр Уільям Клостэр.
А над раніцою дзяржаўны сакратар Ватыкана кардынал Тарчызіо Бертоне адцэлебраваў святую Імшу ў базыліцы Святога Пятра ў інтэнсіі абаронцаў веры і Папы'-- швейцарскіх гвардзейцаў. У ёй прынялі ўдзел камандзіры гвардзейскага корпуса і члены сем'яў новых ахоўнікаў. Кардынал Тарчызіо Бертоне нагадаў асноўныя характарыстыкі гэтай маленькай незвычайнай арміі, якая вызначаецца глыбокімі духоўнымі каранямі, і пажадаў усяму корпусу добрай службы і пільнасці ў ласцы Божае:







All the contents on this site are copyrighted ©.