2010-05-06 12:51:42

"Бласлаўлёны той, хто прыходзіць ў імя Пана"


 Паважаныя cлухачы мы працягваем чытаньне кнігі cьвятара Варшаўcкай Тэалагічнай Акадэміі і cьвятара Яна Лаха, пад назвай “Блаcлаўлёны, хто прыходзіць у імя Панcкае”.
Аўтар гэтай кнігі‚ праcочвае развіцьцё меcыянкай ідэі ад чаcоў Цара Давіда да першахрыcьціянкай эпохі, разглядae некаторыя значныя тэкcты Старога і Новага Запаветаў, прадказваючыя меcіянcтва Езуcа Хрыcта‚ такія, напрыклад, як прароцтва прарока Натана ў 2 кнізе Самуэля. Cёньня мы працягваем чытаць cтаронкі другой главы гэтай кнігі пад назвай “Адрынуты наcтаўнік””, дзе аўтар дзе аўтар разважае над эвангелькім апiсаньнем урачыстага ўезду Езуса ў Ерузалiм .
Перад урачыстым уездам у Ерузалім, Езус загадаў вучням знайсьці, адвязаць ад брамы і прывесьці да яго асьлятка. Ужытае ў Эвангельлі ад Марка, грэцкае слова «полос» азначае «жэрабя», аднак можа азначаць і «конь». Узгадваньне аб асьляці адсылае нас кнігі прарока Захарыі, дзе праракуецца, што таямнічы месіянскі Валадар прыбудзе на асьляці. А ў кнізе Быцьця гаворыцца аб асьлятку Месіі з калена Юды. Паміж тым няма ніякіх спасылак да «прывязанага». Цікавыя асацыяцыі з тэкстамі Старога Запавета выклікае таксама выраз з эвангельля ад Марка, які гаворыць пра асьлятка: «на яго ніхто з людзей не садзіўся». Паводле старазапаветнай традыцыі жывёлаў, прадвызначаных на ахвяру, нельга было выкарыстоўваць для працы: такім чынам, падкрэсьлівалася сьвятасьць ахвяры, яе няўдзел у сьвецкіх рэчах. Ужываючы гэты выраз, эвангеліста Марк напэўна жадаў зьвярнуць увагу на тое, што Той, хто сядзіць на асьляці, прадвызначаным на сьвятую ахвяру, таксама павінен быць сьвятым. Трэба заўважыць, што такі самы выраз мы сустракаем напрыканцы Эвангельля, дзе гаворыцца пра склеп, у якім пахавалі Езуса: у ім «яшчэ ніхто не быў пахаваны», зазначаючы таксама на ягоную сьвятасьць.
Усе гэтыя разважаньні дазваляюць нам зрабіць выснову, што, хутчэй за ўсё, словы, сказаныя Езусам перад уездам у Ерузалім, былі ўкладзены ў Яго вусны пазьнейшай раньнехрысьціанскай традыцыяй з тэалагічных меркаваньняў, дзеля таго, каб падкрэсьліць глыбінную пераемнасьць Старазапаветнай традыцыі з Новазапаветнай.
Далей 3 вершы апісаньня прагатаваньня ўрачыстага ўезду ў Ерузалім у Эвангельлі ад Марка, Езус папярэджвае сваіх вучняў, наконт асьлятка: «І калі хто скажа вам: Што вы робіце? Адказвайце, што ён патрэбны Пану...» Гэтае пытаньне і прапанаваны адказ зазначаюць на гістарычнасьць падзеі, бо апавядаюць пра дэталі, якія сапраўды маглі мець месца ў гэтай сітуацыі. Апроч таго, дзякуючы ім, усе падзеі набываюць форму прароцтва, якое зьдзейсьнілася. І больш таго, гэтае прадказаньне адначасова стаецца знакам вялікасьці Езуса - Месіі і адсылае чытача да Кнігі Валадарстваў, дзе апісваюцца паводзіны Саўла ў сувязі з прадказаньнымі Самуэлем знакамі. Аднак старазапаветныя асацыяцыі не касуюць праўдзівасьці гістарычных падзей, зьвязаных з «пазыкай» асьляці, бо напэўна, Езус быў вядомы ў гэтай мясцовасьці і на адказ вучняў: “ён патрэбны Пану”, гаспадар асьлятка ведаў пра каго ідзе гаворка і каму ён пазычае жывёлу.
Вершы 4-6 не дадаюць новых дэталяў: «Яны пайшлi і знайшлi асьлятка, прывязанае ля брамы на вулiцы і адвязалi яго. і некаторыя, што там стаялi гаварылi iм: што робiце, на што асьлятка адвязваеце. џны адказалi iм, як загадаў Езус і тыя пусьцiлi яго”. Аднак тут трэба заўважыць што вучні знайшлі прывязанага асьляці «ля брамы», гэта пацверджвае гістарычнасьць самой падзеі.
У 7 вершы гаворыцца: « І прынесьлі асьлятка да Езуса і паклалi на яго свае вопраткi, і ён сеў на яго.» У грэцкім варыянце Эвангельля ўжываецца слова «прыносяць асьлятка» - але без сумніву, дасланыя вучні не прыносяць, але прыводзяць жывёлу да Езуса. Апроч таго, з тэксту вынікае, што гаворка ідзе аб нейкім ужо вядомым асьляці, бо ў грэцкім варыянце ўжываецца дэтэрмінаваны артыкль. Людзі, якія заўважылі, як вучні адвязваюць асьлятка, і якія запыталіся, навошта яны робяць гэта, павінны былі ведаць Езуса, бо яны дазволілі яго вучням адвязаць і забраць асьлятка, даведаўшыся, каму ён патрэбны. Далей паведамляецца аб ускладаньні на асьлятка вопраткі, штодзённых шатаў, якія насілі гэбрэі. На прыгатаванага, такім чынам, асьлятка Езус сеў. На асла і на каня трэба забірацца, і гэта значыць , што эвангеліст Марк павінен быў ужыць іншае слова. Аднак у выпадку вельмі важнай асобы – валадара, судзьдзі ці царскага сына – у Старазапаветнай традыцыі, заўсёды выкарыстоўвалася слова «засядаць», бо гэтым падкрэсьлівалася ўрачыстасьць падзеі. Такім чынам, эвангеліста Марк указвае на валадарскую годнасьць Езуса.
Шаноўныя cлухачы, вы cлухаеце cтаронкі з кнігі польcкага бібліcты і тэолага Яна Лаха‚ пад назвай “Блаcлаўлёны, хто прыходзіць у імя Панcкае”. У нашай наcтупнай перадачы праз тыдзень мы працягнем чытаньне наcтупных разьдзелаў з гэтай кнігі.







All the contents on this site are copyrighted ©.