2010-05-04 14:01:38

Сербская Праваслаўная Царква кананізавала Юстына Паповіча


Як паведамляецца ў надзвычайным камунікэ Архіярэйскага сабору Сербскага Патрыярхату, змешчаным на афіцыйным сайце Сербскай Праваслаўнай Царквы, на сваім пасяджэнні 29 красавіка 2010 г. Архіярэйскі сабор адзінагалосна прыняў рэкамендацыі ўпаўнаважаных епархіяльных епіскапаў і ўвёў у дыптыхі святых Праваслаўнай Царквы імёны шчаслівай памяці архімандрыта Юстына Паповіча, старца манастыра Чэлле каля Валева (1894-1979), цяпер - прападобнага Юстына Чэльскага, а таксама Сімяона Паповіча, настаяцеля манастыра Дайбабе каля Падгорыцы (1854-1941), цяпер - прападобнага Сімяона Дайбабскага.
Памяць прап. Юстына будзе адзначацца 1 чэрвеня паводле юліянскага календара (14 чэрвеня паврдле грыгарыянскага), а памяць прап. Сімяона - 19 сакавіка паводле юліянскага календара (1 красавіка паводле грыгарыянскага).
Чын кананізацыі адбудзецца ў нядзелю, 2 траўня ў каефдральным саборы св. Савы.
Як мясцовашанаваны святы Юстын Паповіч быў кананізаваны яшчэ ў 1993 г.
Багаслоў і духоўнік, св. Юстын быў вядомы сваімі даследаванні па дагматыцы праваслаўнай Царквы, а таксама выступленнямі супраць экуменізму, які святар называў "пан-ерассю". Праслаўленне яго як Чэльскага і прападобнага, аднак, указвае, што ў першую чаргу, увага надавалася ягонай дзейнасць як духоўніка і манаха







All the contents on this site are copyrighted ©.