2010-05-04 14:00:19

Папа Бэнэдыкт 16 на паховінах кардынала Мэера



Развітваючыся ў Ватыканскай Базыліцы Святога Пятра, ў панядзелак 3-га мая, з найстарэйшым кардыналам Каталіцкага Касцёла, нямецкім бэнэдыктынам Паўлам Аўгустынам Мэерам, які меў 99-ць гадоў, Святы Айцец успомніў у развітальнай прамове марыйный санктуарый ў Альтэтінг, блізка якога нарадзіўся кардынал Мэер. Бэнэдыкт 16 спаслаўся да паслання надзеі, якую выяўляюць усе хрысціянскія пахаванні.
“У эроху, як наша, дзе страх перад смерцю штурхае людзей ў адчай і ў пошукі падманлівых суцяшэнняў, хрысціянін адрозніваецца тым, што сваю бяспечнасць знаходзіць ў Богу—ў Любові так вялікай, што можа абнавіць увесь свет”,- сказаў Бэнэдыкт 16. “Бачанне новага Ерусаліма з”яўляецца ажыццяўленнем найглыбейшага жадання чалавецтва: менавіта жыць разам у супакоі, ўжо без пагрозы смерці і цешыцца поўным абьяднаннем з Богам і паміж намі. Касцёл і асабліва манаская супольнасць з”яўляюцца на зямлі прадказаннем гэтае апошняе мэты. Гэта чаканне недасканалае, намечанае абмежаванямі ды грахамі і таму пастаянна мае патрэбу ў наверненні і ачышчэнні. І ўсё ж у эўхарыстычнай супольнасці мы зазнаем ужо перадсмак перамогі любові Хрыста над тым, што падзяляе і дзеліць”,- сказаў Святы Айцец.
Папа прыпомніў, між іншым, што кардынал Мэер быў старшынёю Папскае Камісіі “Эклесія Дэі”, якая была створана для палягчэня лефабрыстам вярнуцца да поўнае еднасці з Ватыканам. Выконваючы гэтую функцыю ажыццяўляў свой біскупскі дэвіз: “Сабрала нас у адно любоў Хрыста”.








All the contents on this site are copyrighted ©.