2010-05-04 14:00:41

Miнск-Талін.Генконсульства Беларусі будзе пераўтворана ў Пасольства Беларусі ў Эстоніі


Генеральнае консульства Беларусі ў Таліне будзе пераўтворана ў Пасольства Беларусі ў Эстоніі. Адпаведнае рашэнне змяшчаецца ў пастанове Савета Міністраў .
Міністэрству замежных спраў даручана прыняць неабходныя меры па рэарганізацыі Генконсульства ў Пасольства, а Міністэрству фінансаў ажыццяўляць фінансаванне расходаў па яго ўтрыманню ў межах сродкаў, прадугледжаных у рэспубліканскім бюджэце на адкрыццё і ўтрыманне дыпламатычных прадстаўніцтваў і консульскіх устаноў за мяжой.








All the contents on this site are copyrighted ©.